Беларуская народная дэманалогія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларуская народная дэманалогія — комплекс уяўленняў беларусаў аб дэманах, духах, нячыстай сіле і людзях, якія надзеленыя звышнатуральнымі здольнасцямі.

На падставе даных ніжэйшай міфалогіі можна зрабіць высновы аб псіхалогіі, менталітэце, узроўні асветы, рэлігійнасці народа ў пэўны перыяд і ў пэўным рэгіёне, а на падставе параўнання даных з розных часоў і рэгіёнаў — іх эвалюцыі і падабенства. Дэманалагічныя ўяўленні з’яўляюцца вельмі ўстойлівымі на працягу вякоў, таму яны могуць казаць аб светапоглядзе людзей таго часу, калі такія звесткі не запісваліся ў пісьмовых крыніцах.

Славянскі фальклор, як вядома, не захапіў рэальна зафіксаваных (у вуснай ці пісьмовай традыцыі) дахрысціянскіх апавядальных міфаў аб вярхоўных боствах і героях-першапродках, якія бралі ўдзел у стварэнні свету. Таму адзінай (па-сапраўднаму масавай і надзейнай) крыніцай для рэканструкцыі персанажаў міфалагічнай сістэмы, дзе былі б адлюстраваныя сляды старажытнага светапогляду славян, застаецца так званая «ніжэйшая» міфалогія[1].

Дэманалагічнымі ўяўленнямі прасякнуты літаральна ўсе бакі традыцыйнай культуры і быту. Яны з’яўляюцца важнай базай вывучэння этычных і эстэтычных каштоўнасцей народа, рэканструкцыі традыцыйнай карціны свету. Паводле адной з легенд, дэманы, духі, нячысцікі паходзяць ад анёлаў, якіх Бог скінуў на зямлю за спробу ўчыніць бунт супраць яго ўлады. Нячысцікі траплялі ў лясы, вадаёмы, людскія сялібы і станавіліся, адпаведна, лесунамі, вадзянікамі, дамавікамі.

У беларускіх дэманалагічных уяўленнях прасочваецца прамая сувязь паміж ступенню аддаленасці месца пражывання нячысціка ад чалавечага жытла і ступенню яго агіднасці і варожасці да чалавека. Калі нячысцікі-насельнікі «сваёй» прасторы могуць спрыяць дзейнасці чалавека (пры ўмове, што іх мэты супадаюць), то насельнікі «чужога» — лесу, вадаёмаў і г. д. — ставяцца да чалавека пераважна як да парушальніка іх уласнай прасторы, якога неабходна пакараць.

Remove ads

Праблемы этналагічнага вывучэння

Верыфікацыя крыніц

Беларуская міфалогія як навука сёння знаходзіцца ў цяжкім стане. З аднаго боку, навукоўцамі ўжо даказана, што шэраг міфалагічных персанажаў з’явіліся пераважна як вынік кабінетных рэканструкцый даследчыкаў другой паловы ХІХ ст., у першую чаргу П. Шпілеўскага[2]. Да такіх персанажаў могуць быць аднесены Вазіла, Ваструха, Любмел, Бордзя, Кумяльган, Яркун, Гарцукі і інш. З іншага боку, працягваюць выходзіць вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі і нават энцыклапедычныя выданні, дзе гэтыя дасягненні навукі засталіся «незаўважанымі», і навукоўцы працягваюць з імпэтам разважаць аб тым, чаго не было.

Ідэнтыфікацыя персанажа

У 1930-я гг. польскі этнограф К. Машынскі ўпершыню сфармуляваў адну з галоўных метадалагічных праблем у вывучэнні народнай дэманалогіі: гэта значная ступень вар’ірвання павер’яў аб адным і тым жа персанажы ў розных лакальных зонах, што стварае цяжкасці для распазнання асобнага тыпу дэмана[3]. Кожны канкрэтны вобраз характарызуецца пэўнай мясцовасці асаблівым складам прыкмет і матываў, з якіх адны — вядучыя, а іншыя — перыферыйныя: на адной тэрыторыі вядома ўсяго некалькі характэрных рыс, уласцівых канкрэтнаму вобразу, а на іншай фіксуецца цэлы спектр матываў і прыкмет. Часта кола міфалагічных характарыстык застаецца быццам ранейшым, але імя дэмана змянілася, — а гэта ўжо ставіць задачу вызначыць, ці той самы гэта персанажны тып, ці ўжо іншы вобраз.

Машыньскі сцвярджаў, што, суміруючы ўсё пачутае аб канкрэтным дэмане ад народа ў розных рэгіёнах, этнограф узнаўляе яго поўны вобраз, які на самай справе можа моцна адрознівацца ад рэальна зафіксаваных у адной вёсцы ўяўленняў аб ім. У выніку нярэдка даследчык траціць яснасць, ці мае ён справу з варыянтам таго самага персанажнага тыпу, ці з іншай катэгорыяй дэманічных істот[4].

Наяўнасць пазнавальнага імя не заўсёды надзейная падстава для ідэнтыфікацыі канкрэтнага вобраза. Такім чынам, імя можна ппызнаць вельмі істотнай, але не абсалютнай (і не адзінай) прыкметай у працэдуры ідэныфікацыі дэманалагічнага вобраза[5].

Даўно заўважана, што кожны вобраз «ніжэйшай» міфалогіі складаецца з блока пэўных матываў (уласцівасцяў), але кожны матыў паасобку ніколі не з’яўляецца прыналежнасцю аднаго адзінага персанажа, а ўключаецца ў набор прызнакаў то аднаго, то іншага вобраза. Машынскі піша, што дэманалагічныя матывы мігруюць, існуючы нібы незалежна ад назваў канкрэтных персанажаў [6]. Гэта ставіць цэлы рад пытанняў аб характары суадносін слова і паняцця ў дэманалагічнай сістэме [7].

Такім чынам, адзіным надзейным спосабам ідэнтыфікацыі можна прызнаць вызначэнне дэманагалічнага персанажа як сукупнасці прыкмет (функцый, матываў), якія складаюць ядро ідэнтыфікавальнага мінімуму характарыстык і на аснове якога можна адрозніць адзін персанажны тып ад іншага.

Тыпалагічная лакалізацыя і класіфікацыя

Ад рашэння праблемы ідэнтыфікацыі залежыць і распрацоўка прынцыпаў класіфікацыі дэманалагічных персанажаў, якая на сёння застаецца найменш распрацаванай. Ніводная з прапанаваных да цяперашняга часу класіфікацый не можа быць пакуль прызнана цалкам дасканалай[8].

Зыходзячы з гэтага, персанажа можна класіфікаваць па-рознаму:

  • паводле месца пражывання;
  • паводле асноўнай функцыі[9];
  • паводле ступені міфалагічнасці вобраза (К. Машынскі);
  • паводле ступені іррэальнасці дэманалагічнага персанажа (В. А. Чарапанава);
  • паводле дэманалагічнай персаніфікацыі — як сацыяльную з’яву (Л. Пелка).

Але гэтая сістэматызацыя нячыстай сілы недаволі эфектыўная, бо з-за амбівалентнасці персанажаў інфармацыя аб іх можа аказацца ў розных рубрыках і раздзелах кнігі, што стварае значныя цяжкасці пры апісанні, аналізе і пошуку звестак[10].

Няўдаласці ў класіфікацыі звязаны з агульнымі праблемамі вывучэння народнай дэманалогіі — пакладзеная ў аснову класіфікацыйнай сістэмы адна прыкмета (нават самая галоўная) не можа служыць дастатковым крытэрыем для вылучэння ўстойлівага і непаўторнага персанажнага тыпу. Трэба ўлічваць усе найбольш характэрныя прыкметы, інакш адзін і той жа персанаж непазбежна будзе трапляць у розныя рубрыкі[11].

У ніжэйшую міфалогію ўключаюцца як самастойныя парадыгмы не толькі традыцыйна апісаныя дэманы, але і персанажы з менш выразным міфалагічным статусам, г. зн. духі, якія не маюць канкрэтнага імя і ярка выяўленых індывідуальных характарыстык. Улік такіх «перыферыйных» персанажаў у агульным складзе дэманалогіі вельмі істотны для сістэмы вераванняў у цэлым.

Акрамя таго, трэба ўлічваць і асобныя дэманалагічныя прыкметы персанажаў іншых узроўняў[12].

Паходжанне

Для любога персанажа звесткі аб яго паходжанні вельмі важныя[13]. Частка добра вядомых матываў паходжання персанажаў звычайна ўлічваецца ў даследаваннях па народнай дэманалогіі, але паводле меркавання спецыялістаў (Э. В. Памеранцава, М. І. Талстой, М. Уласава, В. С. Кузняцова), яны развіліся з адносна позніх апакрыфічных паданняў[14]. Сярод іх вядомыя ў фальклоры паданні аб паходжанні дэманічнага войска ад зрынутых Богам з нябёс анёлаў[13][15]; альбо з «патаемных дзяцей» Адама, якіх ён схаваў ад вачэй Усявышняга; альбо сам чорт стварыў для сябе нячыстых духаў-дапаможнікаў, пырскаючы кроплі вады альбо высякаючы з камянёў іскры[13].

Галоўная прыкмета дэманаў, згодна з народнымі ўяўленнямі, іх хтанічнае (а не нябеснае) паходжанне і выразна бачная сувязь са светам памерлых[14].

Сучасныя даследчыкі згодныя з міфалагічным канцэптам Дз. К. Зеляніна, які тлумачыць дэманалагізацыю душ людзей, памерлых «не сваёй» смерцю. Ён знаходзіць пацвярджэнне ў масавым матэрыяле і растлумачвае паходжанне некаторых персанажаў[16].

Remove ads

Класіфікацыя

Духі хаты і сядзібы

Духі прыроднай прасторы

Людзі-нячысцікі

Духі хваробы

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Виноградова 2000. С. 9
  2. Виноградова 2000. С. 10
  3. Виноградова 2000. С. 19
  4. Виноградова 2000. С. 20
  5. Виноградова 2000. С. 20-21
  6. Виноградова 2000. С. 21
  7. Виноградова 2000. С. 22
  8. Виноградова 2000. С. 23
  9. Виноградова 2000. С. 23-24
  10. Виноградова 2000. С. 27
  11. Виноградова 2000. С. 69
  12. Виноградова 2000. С. 70
  13. Богданович 1895. С. 129—130
  14. Виноградова 2000. С. 71
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads