Адам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адам (іўр.: אָדָם, літаральна чалавек; аднакарэннае са словамі іўр.: אדמה, зямля и אדום, чырвоны; грэч. Ἀδάμ, араб. آدم) — у Пяцікніжжы і Каране — першы чалавек, створаны Богам, і прабацька чалавечага роду. Муж Евы, бацька Каіна, Авеля і Сіфа. Быў выгнаны з раю пасля таго, як не паслухаўся Бога, спазнаўшы плод з Дрэва пазнання дабра і зла.

Згодна з прадстаўленні іўдаізму, Адам і Ева ў поўным аб'ёме ўяўляюць чалавечыя адносіны, адлюстроўваючы вобраз ўсяго чалавечага роду, іх гісторыя можа разглядацца ў якасці правобраза гісторыі ўсяго чалавецтва.
У хрысціянскай тэалогіі Адам — сімвал чалавека ў яго адносінах з Богам: на Адаме, як на вянку тварэння, спачывала Божая мілата, ён валодаў абсалютнай праведнасцю і асабістай неўміручасцю, але ўсё гэта было згублена ім у грэхападзенні. Гэтую грэшнасць Адам перадаў сваім нашчадкам — усяму роду чалавечаму. Першародны грэх быў адкуплены толькі «другім Адамам» — Ісусам Хрыстом. Біблейская гісторыя Адама стала асновай такіх важных палажэнняў хрысціянскай веры, як падначаленасць жанчыны мужчыне (Быц. 3:16) і дагмат аб першародным граху.
Адам шануецца ў якасці прарока ў ісламе, у вучэнні мандэяў і бахаізме.
Біблейскае апавяданне пра Адама ўвяло ў сусветнае мастацтва і культуру вялікую колькасць вобразаў, такіх як: Эдэм, Дрэва пазнання Дабра і Зла, Дрэва Жыцця, забаронены плён, змей-спакуснік, выгнанне з рая.
Remove ads
Зноскі
- Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 мая 2024.
- Alphabetum Siracidis — 0600.
- Zohar
- 25 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
- Genesis 2:7
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads