Беларуская пяхотная дывізія на Румынскім фронце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларуская пяхотная дывізія на Румынскім фронце — аўтаномнае беларускае ўзброенае фарміраванне. Створана на пачатку лютага 1918 года праз нацыяналізацыю вайсковых часцей было Рускай імператарскай арміі на аснове беларусізаванага 4-га армейскага корпуса з далучэннем да яго іншых беларусізаваных часцей Румынскага фронта. Інтэрніравана на пачатку сакавіка 1918 года.

Хуткія факты Беларуская пяхотная дывізія, Гады існавання ...
Remove ads

Гісторыя

Нацыяналізацыяй часцей было Рускай імператарскай арміі на Румынскім фронце займалася інтарнацыянальная Нацыянальна-тэрытарыяльная дэмакратычная арганізацыя фронту з прадстаўнікоў-камісараў УНР, Арменіі, беларусаў, Малдовы, Польшчы, ад мусульман, Літвы, Эстоніі, ад казакаў, Грузіі і сібіракоў.

Беларусаў прадстаўляў Павел Данатавіч Манцэвіч.

Загадам № 133 ад 29 студзеня 1918 года памочнік аўгусцейшага галоўнакамандуючага арміямі Румынскага фронту, генерал ад інфантэрыі Шчарбачоў, стварыў Беларускую вайсковую камісію па арганізацыі беларускіх вайсковых часцей на Румынскім фронце. Старшыня камісіі — генерал-маёр Іосіф Пажарскі. Камісія падпарадкоўвалася Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе ў Менску.

Загадам № 1362 ад 14 студзеня 1918 года беларусізаваны 6-ы Таўрогенскі пагранічны конны полк, усе эскадроны расквартэраваны у вёсках Боўгарцы i Табакі. Полк пераназваны ў 1-ы гусарскі беларускі нацыянальны полк.

Загадам № 1399 ад 21 студзеня 1918 года беларусізаваны 4-ы армейскі корпус у складзе 30-й i 40-й пяхотных дывізый з артылерыяй, штаб корпусу, усе дапаможныя часці i ўстановы, 43-я дывізія з артылерыяй i прыдадзенымі дывізіі ўстановамі i 26-е аўтабранявое аддзяленне. Усе афіцэры-беларусы i салдаты-беларусы пераводзіліся з 4-й i 6-й армій ў 4-ы армейскі корпус, а з 8-й i 9-й армій ў 43-ю пяхотную дывізыю. Нацыянальным камісарам корпуса прызначаны паручнік Тодар Данілюк. У корпусе (у 4-м?) налічвалася каля 500 чалавек (толькі?)[крыніца?].

Загадам № 1407 ад 23 студзеня 1918 года беларусізаваны 357-я Віцебская дружына i 401-я Мінская дружына.

Загадам № 1436 ад 2 лютага 1918 года з 4-га армейскага корпуса пачалося фарміраванне Беларускай дывізіі на тэрыторыі Малдаўскай Рэспублікі і Румыніі.

Загадам № 1475 ад 11 лютага 1918 года створаны штаб Беларускай пяхотнай дывізіі.

Планавалася перавесці Беларускую пяхотную дывізію і яе матэрыяльную частку ў лютым 1918 года ў Менск на падтрымку 1-га Менскага беларускага палка для абароны Менск ад палякаў і немцаў, але гэта не здзейснілася, бо раней Румынія заключыла сепаратны мір з Германіяй, абавязаўшыся не дазваляць пераброскі часцей з Румынскага фронта на іншыя франты. Беларуская пяхотная дывізія была інтэрніравана ў Румыніі.

Пазней Рада БНР вяла перапіску з Каралеўствам Румынія, каб вярнуць маёмасць дывізіі ў Беларусь.

Remove ads

Склад

Беларуская пяхотная дывізія на Румынскім фронце

  • 1-ы гусарскі беларускі нацыянальны полк
  • 357-я Віцебская беларуская дружына
  • 401-я Менская беларуская дружына
  • часці 4-га армейскага корпуса
  • 43-я пяхотная дывізія

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads