Беларускія ўзброеныя фарміраванні ў 1917—1923 гадах
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Узброеныя фарміраванні з перавагай беларускага кантынгенту, створаныя ў 1917—1923 гадах.
Аўтаномныя фарміраванні
Цэнтральнай беларускай вайсковай рады
- 1-ы Мінскі беларускі полк (24.11.1917 — снежань 1917), планаваўся як першая часць беларускага корпуса на Заходнім фронце
- Беларускі ўланскі полк, або Беларускі конны полк (1917—1918)
- 1-ы Смаленскі беларускі полк
- Віцебскі беларускі полк
- Лунінецкі беларускі полк — фарміраванне ў Лунінцы аднойчы згадваецца ва ўспамінах Канстанціна Езавітава, апроч месца дыслакацыі пра яго нічога не вядома[1].
Вялікай беларускай рады
- 1-ы Мінскі беларускі полк (20.2.1918—?)
- беларускі эскадрон Нямкевіча (20.2.1918—?)
- беларускі эскадрон Мядзведзева (20.2.1918—?)
- Мінская беларуская міліцыя (20.2.1918-—?)
Вайсковых гурткоў і рад, у складзе былой РІА
- Беларуская пяхотная дывізія на Румынскім фронце (пачатак лютага 1918—?) — беларускае вайсковае злучэнне створанае на аснове беларусізаванага 4-га армейскага корпуса і далучаных да яго іншых беларусізаваных часцей Румынскага фронту. Гл. таксама: Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часцей на Румынскім фронце.
Remove ads
Беларускай Народнай Рэспублікі
Уласнага камандавання
- 1-ы беларускі полк (лістапад 1918, з 23.11.1918, паводле пагаднення БНР з Літвой, перайшоў пад камандаванне літоўскага Генштаба)
- Асобны атрад войск БНР у Балтыі (канец 1919 — пачатак 1920) пад камандаваннем Станіслава Булак-Балаховіча
- 1-я Слуцкая стралковая брыгада (17.11.1919 — студзень 1920)
- Слуцкі полк
- Грозаўскі полк
- Беластоцкі асобны батальён (?—студзень 1921?)
Пад камандаваннем літоўскага Генштаба
- 1-ы беларускі полк (з 23.11.1918, паводле пагаднення БНР з Літвой, перайшоў пад камандаванне літоўскага Генштаба), расфарміраваны палякамі, частка асабовага складу звернута на фарміраванне Беларускага асобнага батальёна
- 2-гі беларускі полк (фарміраванне спынена)
- Беларускі гарнізон камендатуры Гродна (красавік 1919—?)
- Беларускі асобны батальён
- Беларускі гусарскі эскадрон
- 1-я беларуская асобная рота
- 2-я беларуская асобная рота
Пад камандаваннем Антанты
- Беларуская дывізія — пачала фарміравацца ў лютым 1919 года ў Адэсе пад камандаваннем Антанты, пасля эвакуацыі французаў з Адэсы ў красавіку 1919 года, перайшла на бок бальшавікоў і працягвала фарміравацца ўжо як брыгада ў складзе 3-й арміі РСЧА
Remove ads
У складзе арміі бальшавікоў
- Беларуская нацыянальна-чырвоная гвардыя (або Беларуская нацыянальная народна-сацыялістычная гвардыя) — планаванае ў 1918 годзе ЦБВР беларускае вайсковае злучэнне ў складзе Чырвонай Арміі
- 1-я беларуская брыгада — створана ў лютым 1919 года як беларуская дывізія пад камандаваннем Антанты, пасля эвакуацыі французаў з Адэсы ў красавіку 1919 года, перайшла на бок бальшавікоў і працягвала фарміравацца ўжо як брыгада ў складзе 3-й арміі РСЧА
У складзе ўзброеных сіл Польшчы
Гл. таксама
- Узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага
- Літоўскі асобны корпус (1817—1829/1831) у Рускай імператарскай арміі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads