Беларуска-албанскія адносіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Албанія былі ўсталяваны 17 траўня 1993 г. Албанскія паслы ў Расіі па сумяшчальніцтве акрэдытуюцца ў Беларусі. 16 сакавіка 2015 года ў Маскве адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Албанія ў Расійскай Федэрацыі Арбенам Газіёні. Асаблівая ўвага была нададзена магчымасцям рэалізацыі існуючага патэнцыялу пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў, павелічэння наменклатуры і аб'ёмаў паставак беларускай прадукцыі ў Албанію, фарміраванню дагаворна-прававой базы двухбаковых адносінаў, абмеркаванню перспектыў узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый[1].
Аб’ём двухбаковага тавараабароту з Беларуссю па выніках 2014 года склаў 16,15 млн. долараў ЗША[1]. Расце турыстычная плынь беларусаў у Албанію. На замову некаторых тураператараў ажыццяўляюцца прамыя чартэрныя авіярэйсы Мінск–Тырана[2].
Remove ads
Зноскі
- http://www.soyuz.by/news/geopolitics/14777.html Архівавана 2 ліпеня 2019.
- Ганна Клімовіч. Што варта ведаць, калі надумаеце ехаць у Албанію . Наша Ніва.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads