Беларуска-ўкраінская граніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуска-ўкраінская граніца – дзяржаўная граніца паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай.

Працягласць граніцы паміж дзвюма краінамі – каля 1 084 км[1].
Remove ads
Гісторыя
Сучасная беларуска-ўкраінская граніца – гэта былая адміністрацыйная мяжа паміж БССР і УССР.
У мінулым прыблізна гэтаксама праходзіў падзел паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім згодна з Люблінскай уніяй.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай падобны выгляд мела мяжа паміж Паўночна-Заходнім і Паўднёва-Заходнім краямі Расійскай імперыі.
У ХХ стагоддзі вызначэнне мяжы адбывалася ў некалькі этапаў:
- 1917–1922 гг. – перыяд станаўлення беларускай і ўкраінскай нацыянальнай дзяржаўнасці;
- 1923–1926 гг. – узбуйненне тэрыторыі БССР;
- 1939 год – далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.
Remove ads
Статус граніцы
8 снежня 1991 года паміж дзяржавамі, якія набылі дзяржаўны суверэнітэт, было заключана Белавежскае пагадненне, паводле якога прызнавалася «недатыкальнасць існуючых межаў».
Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1993 года № 2379-XII межам краіны з былымі савецкімі рэспублікамі прысвоены статус дзяржаўнай граніцы.
На сённяшні дзень, дзяржаўная граніца паміж Беларуссю і Украінай рэгулюецца Дагаворам аб дзяржаўнай граніцы ад 12 мая 1997 года, якая у той самы год была ратыфікавана Вярхоўнай Радай Украіны, а ў 2010 і Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, аднак тады бакі не абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі.
Абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў 18 чэрвеня 2013 года. Працэс ратыфікацыі завяршыўся нягледзячы на тое, што Украіна так і не выплаціла дзяржаўны доўг, на існаванні якога настойваў афіцыйны Мінск[2].
Восенню 2025 года Беларусь завяршыла работы па дэмаркацыі сухапутнай мяжы з Украінай[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
