Беларускі талер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі талер — назва, якая прапаноўвалася некаторымі грамадскімі дзеячамі Беларусі ў пачатку 1990-х гадоў як назва беларускай грашовай адзінкі.
![]() | Нейтральнасць артыкула пад пытаннем |
У цяперашні час у апазіцыйнай прэсе фігуруе вялікая колькасць легенд, якія абвяшчаюць, што было прынята рашэнне аб уводзінах талера, што банкноты былі таксама аддрукаваныя і ўвезеныя ў Беларусь[1][2]. Характэрнай рысай гэтых публікацый з'яўляецца адсутнасць спасылак як на афіцыйных (або якіх былі такімі ў разгледжваемы перыяд) асоб, якія бы пацвердзілі падобныя чуткі, так і на іншыя незалежныя крыніцы.
У той жа час Станіслаў Багданкевіч, які быў у 1991—1995 гадах старшынёй праўлення Нацыянальнага банка краіны, адмаўляе ўсе падобныя сцвярджэнні. Па яго словах, пытанне аб увядзенні беларускай валюты разглядалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, пры гэтым назву «талер» падтрымаў толькі адзін чалавек, і было прынята рашэнне назваць валюту «беларускі рубель»[3]. Гэтае рашэнне зацвердзіў Вярхоўны Савет.
Паводле словаў Багданкевіча, талер ніколі не друкаваўся, і ўсе падобныя сцвярджэнні не больш, чым легенда[4][5]. У той жа час, у Германіі ў 1994 годзе былі надрукаваныя новыя банкноты беларускіх рублёў, якія ў будучыні так і не былі ўведзеныя ў абарот[6]. Напэўна, частка журналістаў лічыць менавіта гэтыя банкноты «надрукаванымі талерамі». Не пацвярджае гісторыі аб якіх-небудзь афіцыйных спробах увесці беларускі талер або аб яго друкаванні і ўвозе ў Беларусь і Вячаслаў Кебіч, які быў на той момант прэм'ер-міністрам Беларусі[7].
Некаторыя палітычныя партыі зараз выступаюць за пераіменаванне беларускай валюты ў талер[8].
У 2017 годзе талерам была названая беларуская крыптавалюта.[9][10][11]
Remove ads
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 27 сакавіка 2009.
- http://21.by/papers?id=59886 Архівавана 4 сакавіка 2016.
- http://www.ucpb.org/rus/documents/bankcode/4.shtml Архівавана 1 снежня 2008.
Remove ads
Літаратура
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads