Вячаслаў Францавіч Кебіч

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Вячаслаў Францавіч Кебіч
Remove ads

Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (10 чэрвеня 1936, в. Канюшаўчына, Навагрудскае ваяводства, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 9 снежня 2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністр Беларусі (19901994).

Хуткія факты Вячаслаў Францавіч Кебіч, 1-ы Прэм’ер-міністр Беларусі ...
Remove ads
Remove ads

Прозвішча

У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя адыменныя прозвішчы тыпу Keba, Kebeikis, Kebelis з коранем Keb-. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. імя тыпу Keba або Kebas у форме імя па-бацьку: "Матеи Кебовичъ"[3].

Прозвішчы тыпу Кеба даследчык беларускай антрапаніміі М. Бірыла параўноўваў, апроч іншага, з літоўскім антрапонімам Кебас[4].

Біяграфія

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З’яўляецца кандыдатам эканамічных навук.

Пасля сканчэння інстытута, працаваў інжынерам-тэхнолагам, старэйшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намеснікам галоўнага інжынера Мінскага завода аўтаматычных ліній. У 19731978 галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1978 генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава. У 19801985 — другі сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ, загадчык аддзелам ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. У 19851990 намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР. У 19901994 Старшыня Савета Міністраў БССР, Прэм’ер-міністр Беларусі.

Член КПСС (19621991), член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР у 19891992. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990 і 19951996, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 19962004.

8 снежня 1991 года разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое канстатавала спыненне існавання СССР.

Thumb
Вынікі Кебіча ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 1994 года.

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна аб’яўлена ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Згодна з Канстытуцыяй, краіна абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай. Першыя выбары Прэзідэнта Беларусі былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. Вячаслаў Кебіч удзельнічаў у выбарах як самавылучэнец. У першым туры набраў 17,33 % (1 023 174 голаса), саступіўшы толькі Аляксандру Лукашэнку. У другім туры, што адбыўся 10 ліпеня 1994 года, набраў 14,2 % (748 329 галасоў) і не змог выйграць выбары.

Пасля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар успамінаў.

Памёр 9 снежня 2020 года ў бальніцы ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[5]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Узнагароды

Ацэнкі

Гісторык Валянцін Голубеў казаў, што «Кебіч — асоба ў гісторыі. Але ён не склаўся як нацыянальны дзеяч» і яму цяжка было стаць лідарам незалежнай дзяржавы, «хоць лёс яго на гэтую пасаду штурхаў»[6].

Журналіст і палітык Сяргей Навумчык выказаў думку, што Кебіч мог змяніць Беларусь да лепшага, але змяніў да горшага[7].

Зноскі

  1. Naša Nìva — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 9 снежня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1272304'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г.. — Мінск, 2003. — 161 с.
  4. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. — Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — С. 198.
Remove ads

Бібліяграфія

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads