Беларускі інстытут публічнай гісторыі
беларуская грамадская навуковая арганізацыя ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі інстытут публічнай гісторыі — грамадская арганізацыя, заснаваная ў 2024 годзе беларускімі гісторыкамі ў Польшчы[1].
Пра планы стварэння Інстытута яшчэ ў канцы 2023 года паведамляў гісторык Андрэй Радаман[1].
Мэты інстытута — падтрымка нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на праблемныя і неадназначныя тэмы гісторыі Беларусі, папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні[1].
Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч[1].
У склад інстытута ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads