Беларусь 3

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларусь 3
Remove ads

«Беларусь-3» — культурна-асветніцкі тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, першы лічбавы тэлеканал Беларусі. Вяшчае на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Пачаў вяшчанне 8 лютага 2013 года. Мэта тэлеканала — забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.

Хуткія факты Краіна, Фармат выявы ...

Эфірнай дамінантай будных дзён з’яўляецца тэматычная падборка відавых фільмаў пад назвай «Мая Беларусь», якая ўключае найлепшыя ўзоры кіна- і тэлевізійнай дакументалістыкі. На працягу эфірнага дня транслююцца праграмы, аб’яднаныя ў рубрыкі: «Тэатр», «Кіно», «Літаратура», «Музыка», «Асобы», «Гісторыя», «Каляровы свет», «Прырода», «Традыцыі», «Дойлідства», «Навука», «Музеі».

Remove ads

Гісторыя

Тэлеканал пачаў сваё вяшчанне 8 лютага 2013 года а 7:50 паказам Гімна Рэспублікі Беларусь, далей эфір працягнуў дакументальны фільм АТН «Горацкія пацехі» з цыклу «Зямля беларуская».

Тэлеканал «Беларусь 3» — транслюецца ў якасці восьмага слота ў складзе першага мультыплекса, у бясплатным пакеце лічбавых тэлевізійных праграм.

Перадачы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads