Суразмоўцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Суразмоўцы» — культурніцкая аўтарская праграма пісьменніка Навума Гальпяровіча на тэлеканале «Беларусь 3». Аўтар і вядучы – Навум Гальпяровіч.
Remove ads
Змест
Праграма складаецца з інтэрв'ю з людзьмі, якія маюць аўтарытэт у культурным і грамадскім жыцці Беларусі, размоў пра актуальныя праблемы сучаснасці, мову, літаратуру, традыцыі, а таксама пра асабістае[3]. Мэта праекта — прапаганда і знаёмства з сучаснай беларускай культурай[4].
Аўтар праграмы паказвае гледачам Беларусь культурную праз гутаркі з выбітнымі беларускімі пісьменнікамі і крытыкамі, навукоўцамі і даследчыкамі, мастакамі і музейшчыкамі, а таксама з грамадскімі дзеячамі[5][2]. Навума Гальпяровіча, акрамя размоў з гасцямі пра актуальныя для сучаснай культуры пытанні, таксама цікавіць асабістае — унутраны свет герояў праграмы, іх памкненні і мары[6], чым жывуць айчынныя паэты і пісьменнікі, якія музы іх акрыляюць і якія праблемы хвалююць[1].
Праграма Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» з'яўляецца адной з нямногіх на Беларускім тэлебачанні, якая паказвае гледачам Беларусь літаратурную. З 2018 па 2022 год у студыі ў Навума Гальпяровіча пабывала больш за сто вядомых дзеячаў культуры і мастацтва[1].Сярод героямі праграмы былі Людміла Рублеўская, Уладзімір Сцяпан, Віктар Шніп, Мікола Адам і шмат іншых вядомых асоб, дзеячоў беларускай культуры[6].
Remove ads
Зноскі
- Новый сезон «Суразмоўцаў» на телеканале «Беларусь 3»: обновленная графика и акцент на гостях из регионов (руск.). СБ. Беларусь сегодня (4 жніўня 2022). Праверана 13 красавіка 2024.
- Вікторыя Целяшук. Пра што гавораць «Суразмоўцы»?(недаступная спасылка). Звязда (12 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
- Аб праекце(недаступная спасылка). Беларусь 3. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
- На «Беларусь 3» – новые выпуски авторского проекта Наума Гальперовича «Суразмоўцы» (руск.). СБ. Беларусь сегодня (23 ліпеня 2021). Праверана 13 красавіка 2024.
- Юліяна Леановіч. На «Беларусь 3» — новые выпуски авторского проекта Наума Гальперовича «Суразмоўцы» . Рэспубліка (30 верасня 2022). Праверана 13 красавіка 2024.
- Арына Карповіч. На «Беларусь 3» — новы выпуск аўтарскай праграмы «Суразмоўцы!»(недаступная спасылка). Звязда (26 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2025. Праверана 13 красавіка 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads