Беластоцкі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беластоцкі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet w Białymstoku) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Беластоку.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт створаны 19 чэрвеня 1997 года як трынаццаты дзяржаўны ўніверсітэт у Польшчы. У ім працуе амаль 800 навукова-педагагічных працаўнікоў, у тым ліку каля 200 прафесараў. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца на ўзроўні бакалаўрыята і магістратуры для больш як 12 тысяч студэнтаў у сістэме дзённых, завочных, вячэрніх і дыстанцыйных студыяў. Выпускнікі магістарскіх спецыяльнасцяў могуць працягнуць навучанне ў рамках шматлікіх спецыяльнасцей аспірантуры і атрымаць навуковы ступень доктара філасофіі.
У навуковых даследаваннях, якія праводзяцца ва ўніверсітэце, выкарыстоўваецца прыроднае асяроддзе і культурныя асаблівасці рэгіёну. Універсітэт штогод рэалізуе каля 60 навуковых праектаў, якія фінансуюцца за кошт польскіх і замежных фондаў. Ён таксама выкарыстоўвае структурныя фонды ЕС. Да поспехаў вучэльні варта аднесці ўдзел у шостай і сёмай Праграмах рамачных даследаванняў, тэхнічных распрацовак і прэзентацый ЕС, праграмах Horizon 2020, Comenius і Aspera, а таксама праграме DAPHNE ІІІ. У 2011-2016 гадах супрацоўнікі вучэльні атрымалі 25 патэнтаў, у тым ліку адзін агульнаеўрапейскі. Універсітэт мае сучасную інфраструктуру для правядзення перадавых даследаванняў, асабліва ў галіне біялогіі, хіміі, матэматыкі і фізікі. У нядаўна пабудаваным кампусе функцыянуе ўніверсітэцкі вылічальны цэнтр.
У рамках міжнародных праграм Socrates, Erasmus i Leonardo універсітэт супрацоўнічае з установамі з дзясяткаў краін, на аснове больш як 200 двухбаковых пагадненняў. У яго падпісана больш за 70 пагадненняў з замежнымі партнёрамі — з Еўропы, ЗША, Японіі і Кітая. Дзякуючы міжуніверсітэцкаму і міжнароднаму супрацоўніцтву студэнты праходзяць прафесійную стажыроўку таксама за межамі Польшчы.
У 2006 годзе ўніверсітэт распачаў намаганні па запуску філіяла ў Вільні. 19 чэрвеня 2007 года ўрад Літоўскай Рэспублікі выдаў дазвол на пачатак работы філіяла Беластоцкага ўніверсітэта ў Вільні (Віленскі эканоміка-інфарматычны факультэт Беластоцкага ўніверсітэта). Аднак у адпаведнасці з літоўскім заканадаўствам пачатак дзейнасці гэтага падраздзялення мог адбыцца толькі пасля ўнясення ў рэестр юрыдычных асоб Літоўскай Рэспублікі і атрымання ліцэнзіі на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці, выдадзенай міністрам адукацыі Літоўскай Рэспублікі. 9 жніўня 2007 года былі канчаткова завершаныя працэдуры — з гэтага моманту ў Вільні дзейнічае факультэт эканомікі і інфармацыйных тэхналогій Беластоцкага ўніверсітэта. Факультэт у Вільні да 2016 года выпусціў больш за 500 выпускнікоў.
У 2013 годзе ўніверсітэт ініцыяваў стварэнне міжнароднага кансорцыўма ўніверсітэтаў з Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны і Расіі пад назвай Border University Network. Кансорцыўм складаецца з 10 універсітэтаў. Супрацоўніцтва ўключае ў сябе сумесныя заяўкі на міжнародныя гранты, сумесныя навукова-даследчыя праекты, абмен навукова-даследчымі паслугамі.
Remove ads
Факультэты

З 2025 года навучанне вядзецца на наступных факультэтах:
- Біялогіі
- Гісторыі
- Інфарматыкі
- Культуралогіі
- Матэматыкі
- Міжнародных адносін
- Менеджэнта
- Навук пра адукацыю
- Права
- Сацыялогіі
- Фізікі
- Філалагічны
- Філасофіі і кагнітывістыкі
- Хіміі
- Эканомікі і фінансаў
- Эканомікі і інфармацыйных тэхналогій (філіял Беластоцкага ўніверсітэта ў Вільні)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
