Банк БелВЭБ

камерцыйны банк у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Банк БелВЭБ
Remove ads

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белзнешэканомбанк» (ААТ «Банк БелВЭБ») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. З’яўляецца даччыным банкам расійскага ўрадавага «Знешэканомбанка» ў Беларусі. 97,52 % у статутным фондзе ААТ належыць дзяржаўнай карпарацыі РФ «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)». Заснаваны ўрадам Беларусі ў 1991 годзе. Мае 24 філіялы, з якіх 6 у сталіцы, 5 у абласных цэнтрах, 13 у іншых гарадах, а таксама 3 цэнтры банкаўскіх паслуг. Сярод уласных даччыных прадпрыемстваў мае:

  • «Белзнешстрах»,
  • «Белзнешэканомлізінг»,
  • «Белінтэртранс»,
  • «Знешэканомбуд»,
  • «Інтэрэкан-Н»,
  • «Міжнародны энергетычны цэнтр»,
  • «Аграфірма „Орда“»,
  • «Сівельга»,
  • «Свет фітнесу».
Хуткія факты Банк БелВЭБ, Тып ...
Thumb
Галоўны офіс Белзнешэканомбанка на Заслаўскай вуліцы (архітэктар Алег Вараб’ёў)

Статутны фонд на 12 студзеня 2010 года складаў 605 млрд рублёў. З 1994 года абслугоўвае аплатныя карткі MasterCard, з 1995 года — і карткі Visa[4].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

22 лютага 2022 года Банк БелВЭБ быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як даччыная арганізацыя расійскага банка ВЭБ. Санкцыі ЗША былі ўведзены супраць Расіі за прызнанне самаабвешчаных ДНР і ЛНР[5].

З красавіка 2023 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[6].

24 лютага 2025 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[7].

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads