Алег Арсеневіч Вараб’ёў
беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Арсеневіч Вараб’ёў (1 красавіка 1947, Кракаў — 24 лістапада 2021) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (2003).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у «Мінскграмадзянпраекце», з 1979 года — кіраўнік групы архітэктараў, у 1985[1]—1999[2] гадах — галоўны архітэктар праектаў у «Мінскпраекце». З 1991 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Жыў у Мінску[1].
Памёр 24 лістапада 2021 года. Адпяванне і развітанне адбылося 27 лістапада ў храме ў гонар прападобнамучаніцы Вялікай княгіні Лізаветы Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра. Пахаваны на Усходніх могілках[3].
Remove ads
Творчасць




Асноўныя працы: навучальны камбінат Дзяржкамнафтапрадуктаў і АСК Белнафтазаба[1]; дзіцячы комплекс (1981), 21-павярховы інжынерны корпус ВА «Беларуськалій» у Салігорску (1984); у Мінску: навучальна-аздараўленчы комплекс Белдзяржуніверсітэта па вул. Кастрычніцкай, фірменны салон-крама па прасп. Газеты «Праўда» (1986)[1], будынак Знешгандальбанка СССР па вул. Заслаўскай (1987), гасцініца «Арбіта» (1989—1991), магазін «Кірмаш» па пр. Дзяржынскага (1990), Міжнародны адукацыйны цэнтр па пр. газеты «Праўда» (1994, у суаўтарстве), бізнес-цэнтр па вул. Гікала (2001), банк «Масква-Мінск» па вул. Камуністычнай (2003), рэканструкцыя і рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры XIX ст. па вул. Герцэна і Замкавай (2000); будынкі філіялаў «Прыёрбанка» ў Лідзе (2002) і «Беларусбанка» ў Маладзечне (2003), будынкі Беларускай калійнай кампаніі ў Мінску (2008)[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны дыпломам і медалём Усесаюзнага агляду дасягненняў савецкай архітэктуры (1988). Заслужаны архітэктар Беларусі (2003).
Зноскі
- Воробьев Олег Арсеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Воробьев Олег Арсеньевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads