Белкартаграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белкартаграфія — беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства.
Гісторыя
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» было створана ў лістападзе 1999 года. Стварэнне спецыялізаванага картаграфічнага прадпрыемства ў сістэме дзяржаўнага органа кіравання картаграфічнай галіной было вызначана неабходнасцю прыняцця радыкальных мер па карэннай рэарганізацыі картаграфічнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабавалася замена састарэлых традыцыйных тэхналогій на сучасныя камп’ютэрныя тэхналогіі складання і падрыхтоўкі карт да выдання, павелічэнне вытворчых магутнасцяў для поўнага задавальнення патрэбнасцей рэспублікі ў картаграфічных творах[1].
Найпершай задачай прадпрыемства было вызначана стварэнне па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 12 мая 1999 года № 269 «Нацыянальнага атласа Беларусі», што заняло каля трох гадоў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads