Белорусы и рынок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белорусы и рынок» («Беларусы і рынак») — штотыднёвая эканамічная газета Беларусі. Газета заснавана ў 1990 годзе пад назвай «Белорусский рынок» («Беларускі рынак») і стала адным з першых прыватных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. З 2005 года выходзіць пад назвай «Белорусы и рынок».

Хуткія факты «Белорусы и рынок», Арыгінальная назва ...

Газета мае самы вялікі рэйтынг сярод беларускіх перыядычных выданняў[1]. Выходзіць на 32 старонках фармат А3.

Галоўны рэдактар — Вячаслаў Хадасоўскі.

Выходзіць пераважна на рускай мове.

23 ліпеня 2022 года Міністэрства інфармацыі заблакіравала доступ да сайта выдання «Беларусы і рынак». 1 снежня міністэрства анулявала рэгістрацыю друкаванага выдання[2].

6 красавіка 2023 года Канстанціну Залатых, дырэктару газеты «Беларусы і рынак», прысудзілі 4 гады зняволення[2].

Remove ads

Пераслед з боку ўлад

У час асвятлення пратэстаў у Беларусі 18 кастрычніка 2020 года быў затрыманы журналіст Арцём Маёраў. 19 кастрычніка 2020 года суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[3].

18 мая 2021 года журналіст газеты Арцём Маёраў прыехаў у рэдакцыю партала TUT.BY, каб асвятляць падзеі, звязаныя з рэйдам на яго сядзібу. Але супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго на месцы, а 21 мая 2021 года яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што той нібыта мацюкаўся ў Маскоўскім РУУС г. Мінска  (бел. (тар.)), але, паводле адваката Андрэя Мачалава, на судзе доказаў гэтага прадстаўлена не было[4].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Цукров, Михаил (2003-06-02). "Й-Кратко". Русская Германия  (руск.)(руск.) (22). Архівавана з арыгінала 2021-08-15. Праверана 2021-04-08.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads