Белькі (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бе́лькі[1][2] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Паловіца, за 29 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Белькі.
Плошча паверхні возера 0,26 км², даўжыня 940 метраў, найбольшая шырыня 370 метраў, найбольшая глыбіня 4,2 м, даўжыня берагавой лініі 2,2 км. Плошча вадазбору 2,2 км². Аб’ём вады 0,53 млн м³[2]. Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе стромкія, пясчана-галечныя, на захадзе гліністыя, забалочаныя. Усходняя і паўднёва-ўсходняя прыбярэжныя часткі дна пясчана-галечныя з валунамі. Зарастае ўздоўж берагоў. Сцёк з возера ў раку Паловіца, уздоўж усходняга берага крыніцы грунтовых водаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads