Паловіца (прыток Галбіцы)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пало́віцарака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Галбіца (басейн Заходняй Дзвіны).

Хуткія факты Паловіца, Характарыстыка ...

Пачынаецца за 0,9 км на паўднёвы захад ад вёскі Кролікі, вусце на поўдзень ад вёскі Рымкі на мяжы Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны. Асноўныя прытокі: рака Снарыхоўка і рака без назвы каля вёскі Чашуны (справа).

Даўжыня ракі 38 км. Плошча вадазбору 211 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Даліна ў верхнім цячэнні на працягу 10—12 км малавыразная, ніжэй трапецападобная (шырыня 0,5-0,7 км). Абалона пераважна двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах (шырыня 60—100 м). Рэчышча ў вярхоўі на працягу 3 км звычайна ў межань перасыхае. Каля вёскі Кундры ад ракі адыходзіць канал, па якім частка сцёку перакідваецца ў раку Лучайка. Рэчышча на працягу 29,2 км уверх ад вусця і 4,5 км у верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае.

У басейне ракі азёры Чарты, Тусьба, Бярозаўка, Лапухова, Валожына, Белькі і інш. Уздоўж ракі вёскі Андроны, Рабекі, Балаі, Мацейкі, Казіміры, Белькі і інш.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Бычук С. Ф. Паловіца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 26. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. Мн.: Белкартография, 2007. Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads