Беліз (горад)
горад у Белізе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беліз (англ.: Belize) — найбуйнейшы горад і порт у дзяржаве Беліз. Размешчаны на беразе Карыбскага мора, ва ўсходняй частцы краіны.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны англійскімі маракамі ў канцы XVII стагоддзя, ля вусця ручая Оўлавер. Выкарыстоўваўся як перавалачная база для лесагандляроў і лесанарыхтоўшчыкаў.
Першапачаткова Беліз з’яўляўся сталіцай дзяржавы, але ў 1961 годзе ўраган Хэці нанёс гораду істотны ўрон, пасля чаго, у 1970-я гады, сталіца была перанесена ўглыб краіны, у горад Бельмапан. У горадзе застаецца рэзідэнцыя прэм’ер-міністра і ўраду краіны.
Remove ads
Транспарт
Марскі порт. Муніцыпальны аэрапорт з міжнародным тэрміналам (код TZA), прыкладна за 3 км на поўнач ад цэнтра горада. Міжнародны аэрапорт Беліз Сіці Філіп Голдсан (Belize City Philip S. W. Goldson International Airport), за 16 км на паўночны захад ад горада Беліз, код BZE.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Памятныя мясціны
- Сабор Святога Іаана (1812—1847 гг.) — самы стары англіканскі храм у Цэнтральнай Амерыцы.
- Музей Беліза ў будынку старой турмы (1857 г.).
- Прыбярэжны Занальны музей (экспазіцыя па экалогіі рыфаў) і Марскі Музей (збор мадэляў і дакументаў па мараплаўстве) у будынку былога Пажарнага дэпо (1923 г.).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads