Бенджамін Аптарп Гулд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бенджамін Аптарп Гулд
Remove ads

Бенджамін Аптарп Гулд (англ.: Benjamin Apthorp Gould; 27 верасня 1824, Бостан, Масачусетс, ЗША — 26 лістапада 1896, Кембрыдж, Масачусетс) — амерыканскі астраном.

Хуткія факты Бенджамін Аптарп Гулд, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1844 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1852 заснаваў Аддзел даўгот пры Берагавой службе ЗША і кіраваў ім да 1867, у 1855—1859 гг — таксама дырэктар абсерваторыі Дадлі, у 1870—1885 гг — дырэктар створанай ім Нацыянальнай абсерваторыі ў Кордаве (Аргенціна).

Заснаваў Амерыканскі астранамічны часопіс  (англ.) (The Astronomical Journal; AJ) — адно з вядучых астранамічных перыядычных выданняў, што выдаецца дагэтуль ад імя Амерыканскага астранамічнага таварыства. У 1849—1861 і 1885—1896 гг. — рэдактар выдання.

Першым прапанаваў выкарыстоўваць тэлеграф для геадэзічных прац і ў 1860 гэтым метадам вызначыў рознасць даўгот паміж Еўропай і Амерыкай. У 1866 кіруе вызначэннем розніцы даўгот паміж Еўропай і Амерыкай.

У 1879 апублікаваў атлас і каталог 10 649 паўднёвых зорак да 7-й зорнай велічыні, т.зв. «Аргенцінскую ўранаметрыю»[8].

Звярнуў увагу і вывучыў (1879) кольца з яркіх зорак нахіленае на 18° у адносінах да галактычнага экватара (гэта кольца пазней было названа «поясам Гулда»), яно апынулася часткай мясцовай сістэмы Галактыкі (пояс выявіў Джон Гершэль у 1847).

У 1884 апублікаваў зонны каталог на 73160 зорак. У 1886 выдаў Аргенцінскі агульны каталог на 32448 зорак.

Член Нацыянальнай АН ЗША, замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1875), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1891), Парыжскай АН, Бюро даўгот у Парыжы, АН Аргенціны.

Remove ads

Памяць

У 1935 г. Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў імя Гулда кратару на бачнаму боку Месяца.

Зноскі

1. Winslow E. Sketch of Professor B. A. Gould // Popular ScienceNew York: Bonnier Corporation, 1882. — Vol. 20. — ISSN 0161-7370; 0032-4647

2. Benjamin Apthorp Gould // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Гулд Бенджамин Апторп // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Benjamin Apthorp Gould // Brockhaus Enzyklopädie

5. Find a Grave — 1996.

6. Geni.com — 2006.

7. URANOMETRIA ARGENTINA Архівавана 28 верасня 2015. (англ.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads