Бенька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бенька
Remove ads

Бенька, сапр. Святла́на Ва́цлаваўна Бень (нар. 20 чэрвеня 1975, Віцебск, Беларуская ССР) — беларуская музыка, спявачка, тэатральная рэжысёрка, акцёрка, аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі. Называе сябе найперш паэтам[1]. Шматгадовы лідар гурта «Серебряная свадьба». З 2022 года жыве ў Берліне[2].

Хуткія факты Святлана Бень, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і медыцынскіх работнікаў[3].

Пастаноўшчыца некалькіх спектакляў у віцебскім лялечным тэатры «Лялька». Працавала рэжысёрам у Беларускім дзяржаўны тэатры лялек («Пэпі Доўгаяпанчоха», «Жудасны спадар Ау», «Хатні вожык», Vermes («Чарвякі») і іншыя)[4]. Стваральніца лялечнага тэатра «Картонка».

З 2005 — лідар фрык-кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба», з якім дала мноства канцэртаў у розных краінах свету і запісала некалькі альбомаў. Альбом «Сердечная мускулатура» (2011) атрымаў найвышэйшыя адзнакі экспертаў Experty.by.[5] З 2016 года, калі гурт «Серебряная свадьба» сышоў у «бестэрміновы адпачынак»[6], шмат часу аддае тэатральным праектам, такім як «Из жизни насекомых»[7] (спектакль паводле твораў Мікалая Алейнікава). Выступала ў складзе «Мікракабарэ» з Арцёмам Залескім[8]. У 2017 годзе музыкі ўзялі ўдзел у праекце «(Не)расстраляная паэзія», запісаўшы кампазіцыю на вершы Ізі Харыка[1][9].

У 2020 годзе Бенька не раз выступала на нефармальных «дваровых» канцэртах у розных раёнах Мінска — з гуртом «Разбітае сэрца пацана» і з іншымі музыкамі[10]. З лета 2021 года супрацоўнічае з берлінскай артысткай Галяй Чыкіс[11], з якой у 2022 годзе запісала альбом «Прыём!»[2]. Пазней пачала выступаць таксама з Сяргеем Навіцкім у складзе дуэта «WTBSK» (першы сольны канцэрт адбыўся ў Варшаве ў лістападзе 2024 года)[12].

Remove ads

Зноскі

  1. Votvot. Инди-звезда из Беларуси Света Бень | Интервью | ПЕРЕЖИВУ (25 верасня 2024). Праверана 7 ліпеня 2025.
  2. Светлана Бень («Серебряная свадьба»): «Я для дочки слишком старомодная». Логуновская Евгения, Ultra-music.com (1 лютага 2012). Праверана 30 мая 2017.
  3. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  4. Светлана Бень ("Серебряная Свадьба"): "У меня был восхитительный период увлечения "Гражданской Обороной""(недаступная спасылка). Tut.by (27 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2011. Праверана 30 мая 2017.
  5. WTBSK дасць першы сольнік у Варшаве . 34mag.net (2 кастрычніка 2024). Праверана 7 ліпеня 2025.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads