Берлінская вышэйшая школа музыкі імя Эйслера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Берлінская вышэйшая школа музыкі імя Эйслера
Remove ads

Берлінская вышэйшая школа музыкі імя Эйслера (ням.: Hochschule für Musik „Hanns Eisler“ Berlin) — нямецкая кансерваторыя ў Берліне.

Хуткія факты Берлінская вышэйшая школа музыкі імя Эйслера, Заснаваны ...

Была заснавана ў 1949 годзе Міністэрствам народнай адукацыі ГДР у сувязі з тым, што ранейшыя вышэйшыя музычныя навучальныя ўстановы Берліна засталіся ў ягоным заходнім сектары, і адкрылася для заняткаў у 1950 годзе. Імя Ганса Эйслера, які выкладаў у ёй, было прысвоена Вышэйшай школе музыкі пасля яго смерці ў 1964 годзе.

Першым кіраўніком кансерваторыі стаў Георг Кнеплер, сярод прафесараў першага складу было некалькі прыкметных музыкантаў — у прыватнасці, Рудольф Вагнер-Рэгені і Карл Адольф Марцінсен.

У 1953 годзе ў кансерваторыі было адкрыта аддзяленне рэжысуры музычнага тэатра, у 1965 годзе пры кансерваторыі адкрылася сярэдняя спецыяльная музычная школа (з 1991 года Гімназія імя Карла Філіпа Эмануэля Баха). У 2005 годзе Вышэйшая школа музыкі імя Эйслера і Берлінскі ўніверсітэт мастацтваў сумесна заснавалі Берлінскі інстытут джаза.

Remove ads

Рэктары

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads