Берлінскі вольны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Берлінскі вольны ўніверсітэт (ням.: Freie Universität Berlin) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Берлін.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Вучэльня з'яўляецца дзяржаўным даследчым універсітэтам. Вольны ўніверсітэт Берліна з'яўляецца адным з 11 самых прэстыжных нямецкіх даследчых універсітэтаў у рамках Ініцыятывы па павышэнню кваліфікацыі нямецкіх універсітэтаў. Вольны ўніверсітэт Берліна нязменна ўваходзіць у дзясятку лепшых універсітэтаў Германіі, валодаючы адмысловымі перавагамі ў галіне мастацтваў і гуманітарных навук, за якімі ідуць сацыяльныя навукі. Ён заўжды займае лідзіруючыя пазіцыі ў міжнародных універсітэцкіх рэйтынгах.
Універсітэт быў заснаваны ў Заходнім Берліне ў 1948 годзе пры падтрымцы ЗША ў пачатку Халоднай вайны як фактычны заходні працяг Універсітэта Фрыдэрыка Вільгельма, які апынуўся ва Усходнім Берліне і сутыкнуўся з моцнымі камуністычнымі рэпрэсіямі; яго назва апелюе да статусу Заходняга Берліна як часткі заходняга вольнага свету, у адрозненне ад кантраляванага камуністамі універсітэта ва Усходнім Берліне.
Remove ads
Структура
- Факультэт біялогіі, хіміі і фармацыі
- Факультэт навук аб Зямлі
- Факультэт гісторыі і культуралогіі
- Факультэт права
- Факультэт матэматыкі і камп'ютарных навук
- Факультэт адукацыі і псіхалогіі
- Факультэт філасофіі і гуманітарных навук
- Факультэт фізікі
- Факультэт палітычных і сацыяльных навук
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт эканомікі
- Медыцынская школа «Charité» - Берлінскі медыцынскі ўніверсітэт (сумесна з Універсітэтам Гумбальта)
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads