Бертольд IV Меранскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бертольд IV Меранскі
Remove ads

Бертольд IV (VI) фон Андэкс (ням.: Berthold IV. von Andechs; да 1153 — 12 жніўня 1204) — граф Андэкса і герцаг Меранскі, старэйшы сын графа Андэкса і маркграфа Істрыі Бертольда III і Гедвігі Вітэльсбахскай, сястры Ота Вітэльсбаха.

Хуткія факты герцаг Меранскі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Кіраванне

Упершыню згадваецца ў 1170 годзе, ізноў з’яўляецца ў хроніках у 1172 годзе як граф Андэкскі і ў 1175 як маркграф Істрыі, і праз дзесяць гадоў, у 1185 годзе, як герцаг Мераніі ў ваколіцах горада Рыекі. Праз яшчэ дзесяць гадоў, у 1195 годзе згадваецца як фогт Тэгернзэе.

У 1186 годзе прыняў удзел у італьянскім паходзе імператара Генрыха IV, а пазней — у Трэцім крыжовым паходзе. Пасля смерці імператара Генрыха, падтрымаў прэтэнзіі Філіпа Швабскага на карону Свяшчэннай Рымскай Імперыі.

Пры яго жыцці, Андэкскі род герцагаў Меранскіх знаходзіўся ў зеніце сваёй славы. Уладанні прасціраліся ад герцагства Франконія да Адрыятычнага мора. Самому Бертольду ўдалося арганізаваць два «каралеўскія шлюбы»: яго другая дачка, Агнеса Меранская была ў шлюбе з каралём Францыі Філіпам Аўгустам пасля анулявання яго папярэдняга шлюбу; яго трэцяя дачка Гертруда Меранская была ў шлюбе з каралём Венгрыі Андрашам II.

Бертольд памёр 12 жніўня 1204 года і быў пахаваны ў Дысенскім кляштары (ням.).

Шлюб і дзеці

Бертольд IV у 1180 годзе ажаніўся з Агнесай Рохліцкай з роду Ветынаў, дачкой Дэдзі III, маркграфа Лужыцкага. Агнеса памёрла 25 сакавіка 1195 года, пахавана разам з мужам у замку Дысен.

Thumb
Сям’я Бертольда Меранскага і Агнесы Рохліцкай

У Бертольда і Агнесы нарадзілася дзевяць дзяцей: чатыры сыны і пяць дочак.

Remove ads

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Union List of Artist Names — 2015. Праверана 21 мая 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q110250907'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2494649'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads