Цыстэрцыянцы
каталіцкі манаскі ордэн From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цыстэрцыя́нцы (лац.: Ordo Cisterciensis, OCist) — каталіцкі манаскі ордэн.
Гісторыя
Заснаваны ў 1098 годзе бенедыкцінам Раберам Малемскім. Назва ад першага манастыра ордэна — Цыстэрцыум , размешчанага каля г. Дыжон у Францыі. У 1115 годзе ордэн узначаліў Бернар Клервоскі. Статут ордэна 1119 года прадпісваў фізічную працу, аскетычны лад жыцця. У XII—XIII стагоддзях мужчынскія і жаночыя манастыры цыстэрцыянцаў былі багатыя, уплывовыя і шматлікія — да 1300 існавала каля 700 іх манастыроў у многіх краінах. У XIV ст. кангрэгацыя цыстэрцыянцаў заняпала. З цыстэрцыянцаў вылучыліся бернардзінцы і трапісты. У наш час налічваецца каля 1,7 тыс. цыстэрцыянцаў.
Remove ads
Літаратура
- Цыстэрцыянцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цыстэрцыянцы
- Афіцыйны сайт цыстэрцыянцаў
- Артыкул пра цыстэрцыянцаў у Каталіцкай энцыклапедыі (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads