Беспілотны лятальны апарат

самалёт без пілота на борце From Wikipedia, the free encyclopedia

Беспілотны лятальны апарат
Remove ads

Беспілотны лятальны апарат, БПЛА; таксама беспілотнік або дрон — лятальны апарат, кіраванне якім адбываецца праз пульт пілота дыстанцыйна або з дапамогай загадзя створанай праграмы ў бартавым камп’ютары. У 1935 годзе першую вытворчасць беспілотнікаў пачаў англійскі акцёр Рэджынальд Дэні. Першапачатковае развіццё беспілотнікаў было звязана з ваенным прымяненнем у сітуацыях, калі пілоты лятальных апаратаў падвяргаліся значнай рызыцы. Далейшае удасканаленне прывяло да шырокага выкарыстання БПЛА ў ваенных мэтах. Аднымі з найбольш вядомых у масавай культуры ваенных беспілотнікаў з'яўляюцца MQ-9 Reaper, Shahed 136 і Байрактар ТБ-2. З памяншэннем коштаў і спрашчэннем кіравання беспілотнікі сталі даступныя для цывільных патрэбаў, такіх як аэрафотаздымка, маніторынг лясных пажараў, дакладнае земляробства (англ.: precision agriculture), праваахоўныя аперацыі, дастаўка грузаў, забавы і спорт. На цывільным рынку дронаў дамінуе кітайская кампанія DJI: станам на 2023 год яна займала больш за 70 % сусветнага рынку. Найбольш вядомымі яе прадуктамі з'яўляюцца квадракоптары DJI Mavic і DJI Phantom.

Thumb
Выстава марскіх беспілотнікаў 2005 года (Штат Мэрыленд, ЗША)
Thumb
Расійскі грузавы беспілотнік ВРТ-300
Remove ads

Беларусь

У лютым 2011 года Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачаў першую серыйную вытворчасць звышлёгкіх беспілотнікаў «Бусел», «Скат» і «Стрыж» вагой ад 2,5 да 10 кг з практычнай столлю да 3 тыс. метраў і хуткасцю ад 50 да 100 км/г. Працягласць іх палёту складала каля гадзіны. Прызначаліся для нагляду і прадказання надзвычайных здарэнняў, нагляду за дзяржаўнай мяжой і дарожным рухам, атмасферных і метэаназіранняў, агляду стану навакольнага асяроддзя, прадухілення незаконнай высечкі лесу і браканьерства[1].

3 2016 года навуковыя распрацоўкі сканцэнтраваны ў Навукова-вытворчым цэнтры шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ірына Юдзіна, «Мінск-навіны». Першая серыйная партыя айчынных беспілотных лятальных апаратаў выпушчана ў Мінску // Звязда : газета. — 19 лютага 2011. — № 33 (26897). — С. 10. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads