Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2016 годзе з мэтай канцэнтрацыі навуковага, канструктарскага і тэхналагічнага патэнцыялаў, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў у распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці беспілотных авіяцыйных і іншых робататэхнічных комплексаў і іх кампанентаў для вырашэння актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, павышэння яе абароназдольнасці, развіцця экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі.[1]
Remove ads
Гісторыя
Навуковай і вытворчай асновай для стварэння прадпрыемства стала дзейнасць навукова-вытворчага цэнтра «Беспілотныя авіяцыйныя комплексы і тэхналогіі», які з 2008 па 2015 год з’яўляўся структурным падраздзяленнем Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.[2]
Напрамкі дзейнасці
- правядзенне навуковых даследаванняў і распрацовак па стварэнні і мадэрнізацыі беспілотных авіяцыйных комплексаў у цэлым і іх асобных кампанентаў
- распрацоўка бартавой і наземнай авіёнікі, метадалогіі пабудовы беспілотных авіяцыйных комплексаў, трэнажораў і імітатараў
Прадукцыя і паслугі
- беспілотныя лятальныя апараты
- наземныя пункты кіравання
- гірастабілізаваныя оптыка-электронныя сістэмы
- апаратна-праграмныя і пілатажна-навігацыйныя комплексы для кіравання беспілотнымі лятальнымі апаратамі
- катапульты
- трэнажоры, напаўнатурныя выпрабавальныя мадэлюючыя комплексы, стэнды настройкі пілатажна-навігацыйных комплексаў і аналізу дадзеных палётаў
- крыніцы інфрачырвонага выпраменьвання
- выкананне паслуг па тэхнічным навучанні, сэрвісным (гарантыйным) абслугоўванні выпускаемай прадукцыі, маніторынгу зямной (воднай) паверхні, наземных аб’ектаў з паветра
Зноскі
- Гісторыя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2022. Праверана 9 лютага 2022.
Спасылкі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads