Благавешчанне (народнае свята)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Благавешчанне (народнае свята)
Remove ads

Благавешчанне (Дабравешчанне, Звеставанне, Свята вясны, Гуканне Вясны, Рыгор) — беларускае народнае свята, якое адзначаецца 25 сакавіка (7 красавіка). Лічыцца вялікім святам, святам прылёту бусла.

Хуткія факты Благавешчанне ...
Remove ads

Хрысціянскае свята

Назва свята паходзіць ад словазлучэння «благая (добрая, шчаслівая, радасная) вестка», звязваецца з цудоўным зачаццем сына Божага — Ісуса Хрыста. Згодна з Евангеллем ад Лукі, з такой шчаслівай (благой) весткай звярнуўся да Дзевы Марыі, якая жыла ў горадзе Назарэце, пасланец Бога — архангел Гаўрыіл, які паведаміў ёй, што ў вызначаны час яна народзіць збавіцеля свету і выратавальніка людзей — Ісуса. Лічыцца, што той момант, калі Марыя ўспрыняла благую вестку і згадзілася з наканаваным ёй лёсам, і з’яўляецца момантам яе цудоўнага зачацця, пачаткам цяжарнасці. Жанчыны бачаць у Дзеве Марыі ідэал Маці, самаадданай жанчыны з цяжкім, шматпакутным і шчаслівым лёсам і просяць дапамогі ва ўсіх справах. Людзі здаўна ўшаноўвалі гэтае свята, лічылі цяжкім грахом займацца нават лёгкай работай, бо ўвесь свет радаваўся: сонца іграла на ўсходзе, птушкі нават гнёзды не вілі.

Remove ads

Славянскія звычаі

У Драгічынскім раёне, калі ўпершыню бачылі белую птушку, то клікалі: «Бусько, бусько, на Тобі галёпу, а ты мыні дай жыта сторону, на Тобі сырпа, дай мыні жыта снопа» (Талстая, 1984). Галёпы — пшанічныя пірагі ў выглядзе бусла — пяклі і на Гродзеншчыне. Шчасціла нібыта таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. А ў таго, каму трапіць на вока стаячы, нібы будуць балець ногі. Дзеці сустракалі птушку радаснай песняй:

Бусел, бусел-клекатун,
Узяў бабу за каўтун…

Да Благавешчання строга забаранялася капаць зямлю, бо яна можа ўгневацца і не зарадзіць. У некаторых мясцовасцях не пяклі і не варылі, бо баяліся, што паселішчы будуць спаленыя сонцам. У гэты дзень забаранялася гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, не пачыналі сеў, не выганялі першы раз кароў, не вывозілі гной у поле. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі» (Навагрудскі павет; Крачкоўскі, 1874). У Свіслацкім раёне жанчыны не расчэсвалі валасы, каб «куры расаду не дралі». Пасля абеду ў многіх раёнах Беларусі «гукалі вясну». Спявалі:

У нас сягоння Благавешчынне.
У нас дзевачкі — дарагі тавар,
У нас хлопчыкі — дзяшовы тавар…
(Гомельскі павет; Радчанка, 1888)

Песні напаміналі пра далёкія часы куплі-продажу нявест і іншыя рэлікты. Моладзь наладжвала гульні, карагоды. На паўднёвым усходзе Беларусі «вадзілі стралу».
Благавешчанне лічылася днём, спрыяльным для прадказання надвор’я. Калі прайшоў снег — будзе мокрае лета, калі ж сухое, цёплае надвор’е, то лічылася, што лета будзе засушлівае, а восень марозная. Згодна з народнымі прыкметамі, захаванне снегу да Благавешчання абяцае грыбное лета і цёплую, сонечную восень.

Remove ads

Прымаўкі і прыкметы

На Рыгора зіма ідзе ў мора. На Дабравешчанне няможна нічога з лесу прыносіць, бо ў хаце завядуцца гадзіны і чарвякі. Да Благавешчання няможна чапаць маткі-зямлі, бо яна можа ўгневацца да й не зарадзіць. Якое надвор’е на Вялікдзень, такім яму быць і на Благавешчанне.

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads