Блакітная мячэць (Каір)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мячэць Аксункур або "Блакітная" мячэць — адна з вядомых мячэцяў горада Каіра (Егіпет), яркі ўзор мамлюкскай архітэктуры.
Мячэць Шамас ад Дзіна Аксункура "Блакітная мячэць" размешчана ў цэнтры Каіра - на вуліцы Баб аль Вазір.
Remove ads
Гісторыя
Блакітную мячэць пабудавалі ў часы мамлюкаў у Егіпце ў 1347 годзе. Яна служыла пахавальняй Эміра Шамаса ад Дзіна (быў зяцем мамлюкскага кіраўніка Ан-Насір Мухамада, а таксама лоўчым пры яго двары), а таксама аднаго з сыноў султана Мухамада.
Сваю назву мячэць атрымала дзякуючы блакітнай кафлі з каляровымі візернукамі, якімі ўпрыгожаны ўнутранае ўбранне мячэці. Гэтая кафля дапаўнялі інтэр'ер мячэці 300 гадоў пасля яе ўзвядзення - у часы праўлення Асманскай імперыі, была прывезена з Дамаска.
У студзені 2008 года пачаліся работы па маштабнай рэканструкцыі Блакітнай мячэці.
Remove ads
Літаратура
- Doris Behrens-Abouseif: Cairo of the Mamluks. London 2007 S. 187—189 ISBN 978-1-84511-549-4
Спасылкі
- archnet.org Архівавана 10 кастрычніка 2012. (engl.)
- The blue Mosque
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads