Сінан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сінан
Remove ads

Сінан (15 красавіка 1489, сяло Агырнас (блізу Кайсеры) — 17 ліпеня 1588, Стамбул) — адзін з самых вядомых асманскіх архітэктараў і інжынераў. Поўнае імя Абдульменан аглу Сінанедзін Юсуф (турэцк.: Abdülmennan oğlu Sinaneddin Yusuf), вядомы таксама як Хаджа Мімар Сінан-ага (турэцк.: Hoca Mimar Sinan Ağa — спадар настаўнік архітэктар Сінан) і проста Мімар Сінан (турэцк.: Mimar Sinan — архітэктар Сінан). З 1538 года на пасадзе галоўнага асманскага архітэктара і інжынера праводзіў будаўнічыя працы пры султане Сулеймане I і яго пераемніках Селіме II і Мурадзе III. Кіраваў узвядзеннем грамадзянскіх збудаванняў: мячэцей, мусульманскіх пачатковых школ (мектэбаў), акведукаў, а таксама ўмацаванняў, мастоў і перапраў у ваенных паходах султанаў. Спраектаваў знакамітыя лазні Раксаланы і яе маўзалей. Вучань Сінана Седэфкар Мехмет-ага стаў аўтарам праекта Блакітнай мячэці ў Стамбуле, іншыя вучні праектавалі Стары мост у Мостары (Боснія і Герцагавіна), а яшчэ адзін вучань, сірыйскі архітэктар Устад Іса-хан, праектаваў Тадж-Махал у Імперыі Вялікіх Маголаў.

Хуткія факты Сінан, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 красавіка 1489 года ў вёсцы Агырнас блізу Кайсеры (правінцыя Анатолія сучаснай Турцыі). На думку шэрагу даследчыкаў, Сінан нарадзіўся ў хрысціянскай армянскай сям’і[3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14][15][16][17][18][19][20][21][22][23], а паводле звестак Брытанскай энцыклапедыі, а таксама некаторых навукоўцаў — у грэчаскай праваслаўнай сям’і[24][25][26][27][28]. Пры нараджэнні атрымаў хрысціянскае імя Іосіф (Юсуф). Бацька быў мулярам і цесляром, з прычыны чаго Сінан у юнацтве атрымаў добрыя навыкі ў гэтых рамёствах, і гэта паўплывала на яго будучую кар’еру. Існуюць тры кароткія запісы ў бібліятэцы палаца Топкапы, прадыктаваныя Сінанам свайму сябру і біёграфу Мустафе Чэлебі Саю[29]. У гэтых рукапісах Сінан раскрывае некаторыя падрабязнасці свайго юнацтва і ваеннай кар’еры. Яго бацька згадваецца як «Абдульменан» (турэцк.: Abdülmennan)[30]. Згадка пра магчымасць армянскага паходжання архітэктара ў Турцыі яшчэ ў сярэдзіне XX стагоддзя не віталася[7].

Remove ads

Ваенная кар’ера

У 1512 годзе яго адабралі ў бацькоў і рэкрутавалі па дэўшырме ў корпус янычараў, пасля чаго ён быў накіраваны ў Стамбул, дзе прыняў іслам. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што ён, магчыма, служыў вялікаму візіру Ібрагім-пашы Паргалы. Магчыма, што менавіта там ён атрымаў сваё ісламскае імя Сінан, што азначае «той, хто ідзе першым». У той час яму было 23 гады, і ён не падыходзіў для вышэйшай школы Эндэрун па ўзросту, з прычыны чаго быў накіраваны ў дапаможную школу для вывучэння матэматыкі і сталярнай справы, якая знаходзілася пры Імперскім каледжы. Але дзякуючы сваім амбіцыям і інтэлектуальным здольнасцям ён неўзабаве ўжо дапамагаў вядучым архітэктарам і асвойваў іх рамяство. Праз тры гады Сінан скончыў школу і стаў кваліфікаваным архітэктарам і інжынерам, а ўжо праз 6 гадоў з моманту паступлення ў школу браў удзел у апошняй ваеннай кампаніі Селіма I на востраве Родас, якая скончылася са смерцю султана. Праз два гады ён стаў сведкам заваявання Бялграда.

Разам з корпусам янычараў новага султана Сулеймана Пышнага ў складзе рэзервовай конніцы ўдзельнічаў у бітве пры Махачы і ў паходзе на Аўстрыю, пасля якога Сінан быў павышаны да звання капітана Султанскай аховы і атрымаў у камандаванне кадэцкі пяхотны корпус, пазней ён быў прызначаны камандуючым 62-м стралковым корпусам, дыслакаваным у Аўстрыі[31]. У час сваёй службы Сінан, расстрэльваючы крэпасці і будынкі, як архітэктар вывучаў іх слабыя месцы.

У 1535 годзе ён удзельнічаў у Багдадскай кампаніі ў званні камандзіра каралеўскай аховы і кіраваў будаўніцтвам водных умацаванняў на возеры Ван, за што быў узнагароджаны тытулам «Хасеке» і пасадай асабістага целаахоўніка султана (званне, эквівалентнае янычарскаму Ağa).

У 1537 годзе ў складзе султанскага ваеннага корпуса ўдзельнічаў у экспедыцыі на Корфу і ў Апулію, а таксама ў паходзе ў Малдову, дзе прыцягнуў увагу султана Сулеймана Пышнага, пабудаваўшы мост праз Прут за некалькі дзён[32].

Remove ads

Грамадзянская дзейнасць

Ва ўсіх гэтых кампаніях Сінан зарэкамендаваў сябе як здольны інжынер і добры архітэктар. У 1538 годзе, калі быў узяты Каір, султан прызначыў яго галоўным прыдворным архітэктарам горада і дараваў яму прывілей зносіць любыя будынкі, не адлюстраваныя ў галоўным плане горада. На працягу сваёй ваеннай кар’еры ён вывучаў архітэктурныя помнікі ў заваяваных гарадах Еўропы і на Блізкім Усходзе, і ў мірны час прымяніў атрыманыя веды на практыцы.

Пасля таго, як у 1539 годзе вярхоўным візірам стаў Чэлебі Лютфі Паша, пад камандаваннем якога раней служыў архітэктар, Сінан быў прызначаны галоўным прыдворным архітэктарам горада Стамбула. У яго абавязкі ўваходзіў кантроль за будаўніцтвам па ўсёй Асманскай імперыі, у тым ліку кіраўніцтва грамадскім будаўніцтвам (дарог, мастоў, вадаправодаў). За доўгія 50 гадоў знаходжання на пасадзе Сінан стварыў магутнае ведамства, з большымі паўнамоцтвамі, чым у міністра, які яго кантраляваў. Ім жа быў створаны цэнтр архітэктараў, у якім навучаліся будучыя інжынеры.

Найважнейшыя будынкі

Thumb
Мячэць Шэхзадэ
  • Мячэць Шэхзадэ — першае з самых значных архітэктурных збудаванняў Мімара Сінана. Узведзена ў гістарычным раёне Фаціх. Была пачата як пахавальня для сына султана Сулеймана Пышнага шэхзадэ Мехмеда (турэцк.: Şehzade — прынц, спадчыннік), які памёр у 1543 годзе, і завершана ў 1548 годзе. Мае два мінарэты па 55 метраў. Як і ў многіх пабудаваных пазней Сінанам мячэцяў, у будынка квадратная аснова, на якой спачывае вялікі цэнтральны купал, акружаны чатырма паўкупаламі і шматлікімі дапаможнымі купаламі меншага памеру. Масіўныя гранёныя калоны, якія нясуць купал, прамаляваны вельмі выразна, а структура скляпенняў ярка выдзелена чаргаваннем цёмнага і светлага клінчастага муру арак. Тут размешчаны цюрбэ[няпэўнае слова] шэхзадэ Мехмеда, а таксама Рустэма-пашы і Мустафы Дэстэры-пашы.
Thumb
Мячэць Сулейманіе

Мячэць Сулейманіе  (англ.) ў Стамбуле была ўзведзена Сінанам у 1550—1557 гадах і, на думку навукоўцаў-даследчыкаў, з’яўляецца найлепшай яго працай. Праект быў заснаваны на архітэктурным плане храма Святой Сафіі ў Стамбуле, шэдэўры візантыйскай архітэктуры, што аказаў вельмі вялікі ўплыў на ўсю творчасць Сінана, які спрабаваў перасягнуць гэты храм у сваіх пабудовах[33]. У мячэці 4 мінарэты, масіўны цэнтральны купал вышынёй 53 метры і дыяметрам 26,5 метраў, што на 6 метраў пераўзыходзіць па вышыні, але саступае па шырыні купалу храма Святой Сафіі. У купале 32 адтуліны, праз якія пранікае святло, багата асвятляючы інтэр’ер мячэці і надаючы купалу эфект лёгкасці. Усяго ў будынку 136 вокнаў. Сінан тут дасягнуў большага адзінства дэкаратыўных і аб’ёмна-прасторавых элементаў, чым у папярэдняй мячэці. Лініі калон са складаным профілем, апорныя ветразі і купал візуальна пераклікаюцца з багатым і дробным чляненнем сценавага аздаблення. Прапорцыі мячэці гарманічныя, сілуэт характарызуецца вытанчанасцю і плаўнасцю ліній. Увесь масіў будынка ўпісаны ў правільны трохкутнік. Мінарэты размешчаны па кутах абнесенага каланадай двара: першыя два мінарэты знаходзяцца на больш нізкім узроўні, чым два іншых, якія прымыкаюць да самой пабудовы. Мячэць знаходзіцца на вяршыні пагорка прама над залівам Залаты Рог. Выразны рытм архітэктурных формаў добра ўспрымаецца здалёк. У двары мячэці знаходзяцца пахавальні. У двух суседніх цюрбэ спачываюць сам Сулейман і яго любімая жонка Раксалана. Мячэць Сулейманіе — адна з самых вялікіх, калі-небудзь пабудаваных у Асманскай імперыі. Акрамя храма, у ёй знаходзіўся шырокі сацыяльны комплекс, які ўключаў чатыры медрэсэ, бібліятэку, абсерваторыю, буйную бальніцу і медыцынскую школу, кухні, хамам, крамы і стайні[34].

Thumb
Мячэць Селіміе ў Эдырнэ

Мячэць Селіміе  (англ.) ў Эдырнэ, пабудаваную ў 1569—1575 гадах, сам Сінан лічыў вяршыняй сваёй творчасці. Гэтая мячэць належыць да ліку выдатных архітэктурных дасягненняў ісламскай культуры і лічыцца найбольш гарманічным храмавым комплексам Турцыі. Яго архітэктура адрозніваецца асаблівай цэласнасцю. Мастацкая кампазіцыя мячэці складзена ў ярусах, якія звужваюцца дагары і пераходзяць плаўна ў купальную паўсферу. Усю архітэктуру пранізвае рытм гарызантальных і вертыкальных ліній. Плоскасць сцен візуальна падзелена аркамі па гарызанталі, у кожную з якіх ўпісаны ярусы вокнаў. Выступы, размешчаныя паміж аркамі, узнімаюцца ступеніста ўверх і завяршаюцца васьмю вежамі з шатрамі, візуальна дзелячы масіў мячэці па вертыкалі. Вежы, якія гарманіруюць з чатырма самымі высокімі ў Турцыі мінарэтамі, ствараюць асноўны акцэнт усяго навакольнага пейзажу і падкрэсліваюць велічны маштаб пабудовы. Тут Сінан прыдумаў кардынальна іншае, больш дасканалае кампазіцыйна-прасторавае рашэнне. Мячэць уяўляе сабой у плане квадрат з вялікім купалам у цэнтры, які абапіраецца на восем масіўных калон, паміж якімі знаходзяцца шырокія галерэі. Утвораная калонамі гіганцкая ратонда «ўпісана» ў квадрат сцен так, што ўся прастора зліваецца ў адно цэлае[35]. Багатая пластыка аздаблення сцен і апорных калон надае інтэр’еру маляўнічы характар. Яркае асвятленне ўсёй прасторы мячэці скрозь шматлікія вокны, размешчаныя ў некалькі ярусаў, робіць ўражанне хараства і ўрачыстасці. Двор і будынак уяўляюць сабой не адасобленыя адна ад адной часткі, а адзінае цэлае. Такі комплекс будынкаў завецца па-турэцку külliye і ўключае ў сябе бальніцу, школу, бібліятэку і хамам, размешчаныя вакол мячэці, а таксама медрэсэ, dar-ül hadis (школа Аль-Хадысе), пакой з гадзіннікам і шэраг крам. Сюды ж уваходзіць і мячэць Баязіда II, у якой знаходзіцца музей аховы здароўя. Сам Сінан пісаў, што мячэць Шэхзадэ была яго вучнёўскай працай, Сулейманіе — працай чалядніка, а Селіміе ў Эдырнэ — працай майстра[36].

Масты

Thumb
Вішаградскі мост

У пабудове мастоў Сінан па-майстэрску спалучаў мастацтва з функцыяналізмам. Найбуйнейшым з іх, даўжынёй амаль 635 метраў (2083 футаў), з’яўляецца мост Бююкчэкмечэ (у прыгарадзе Стамбула). Памятная шыльда на гэтым будынку абвяшчае, што пабудаваў гэты мост раб Божы Юсуф з хрысціянскай вёскі Агырнас, што побач з горадам Кайсеры ў Анатоліі. На іншых сваіх творах Сінан пакідаў такі подпіс: галоўны архітэктар яго султанскай вялікасці[37].

Іншымі важнымі прыкладамі з’яўляюцца мост Айліўры, Стары мост у Свіленградзе на рацэ Марыца, мост Сакалу Мехмет-пашы праз раку ў Люлебургазе, мост Сінанлі праз раку Эргене (прыток Марыцы) і Вішаградскі мост над ракой Дрынай.

Вішаградскі мост праз раку Дрыну ў Босніі 1577 года — помнік сярэднявечнага турэцкага інжынернага мастацтва. Лічыцца, што заказчыкам работ быў Сакалу Мехмед-паша, ураджэнец Босніі, які быў вялікім візірам Сулеймана Пышнага. Мост складаецца з 11 пралётаў, і ў 2007 годзе быў уключаны ЮНЕСКА ў спіс помнікаў Сусветнай спадчыны.

Remove ads

Вынікі

За сваё жыццё Сінан пабудаваў каля 300 будынкаў — мячэці, школы, дабрачынныя сталовыя, бальніцы, акведукі, масты, караван-сараі, палацы, лазні, маўзалеі і фантаны, асноўная частка якіх была збудавана ў Стамбуле. Самыя яго вядомыя пабудовы — гэта мячэць Шэхзадэ, мячэць Сулейманіе і мячэць Селіміе ў Эдырнэ.

На яго творчасць вялікі ўплыў аказала архітэктура Сабора Святой Сафіі, і Сінану ўдалося дасягнуць сваёй мары — пабудаваць купал, які перавышае купал Святой Сафіі.

Памёр 7 лютага 1588 года, пахаваны ва ўласным маўзалеі (цюрбэ) каля сцяны мячэці Сулейманіе.

Remove ads

Цікавыя факты

  • Вучань Сінана, персідскі архітэктар Іса Хан, прымяніўшы настаўленні настаўніка на індыйскай глебе, стварыў Тадж-Махал.
  • На адной з апошніх работ Сінана — мосце ў пасёлку Бююкчэкмечэ, прыгарадзе Стамбула, — напісана, што пабудаваў яго раб Божы Юсуф з хрысціянскай вёскі Агірна, што побач з горадам Кайсеры ў Анатоліі, хоць на іншых творах ён падпісваўся галоўным архітэктарам яго султанскай вялікасці.
  • Вялікі дойлід згадваецца ў рамане Паўла Загрэбельнага «Раксалана»:
" Паклікала вялікага будаўнічага Каджа Мімар Сінана, які ўжо скончыў джамію султана Селіма і цяпер майстраваў самую вялікую з асманскіх мячэцей — Сулейманіе, здзіўляючы ўсіх веліччу будынка, а яшчэ больш — упартай марудлівасцю ў працы.

Сінан прыбыў да султаншы без пышнасці, у простай працоўнай вопратцы, нібы ў знак жалобы па памерлым шах-задэ. Быў стары, як заўсёды стомлены, з абыякавымі, як у венецыянскага мастака, вачыма.[38]

"
Remove ads

Памяць

У гонар Сінана названы кратар на Меркурыі. Помнік Сінану пастаўлены ў Эдырнэ, у Анкары знаходзіцца скульптурны бюст Сінана. Партрэт Сінана на фоне пабудаванай ім мячэці Селіміе быў намаляваны на адваротным баку банкноты 1982—1995 гадоў 10000 турэцкіх лір. У Стамбуле вельмі шмат праспектаў, вуліц і вулачак названа ў гонар Мімара Сінана.

На аснове турэцкага заканадаўчага акта ад 4 лістапада 1981 года 20 ліпеня 1982 года універсітэту выяўленчых мастацтваў у Стамбуле[tr] прысвоена імя Мімара Сінана.

Remove ads

Галерэя

Remove ads

Зноскі

  1. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 19 студзеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q455'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2846567'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2743906'></a>
  2. Sinan // Encyclopædia Britannica Праверана 5 лютага 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  3. Alexander Speltz, David O’Conor. «Styles of ornament: exhibited in designs and arranged in historical order with descriptive text.» — 647 p. — Regan Publications, 1928. — P. 215.
  4. Orhan Pamuk, Maureen Freely. «The black book» — 466 p. — Vintage International/Vintage Books, 2006. — p. 351. — ISBN 1400078652, ISBN 9781400078653: Sinan, Turkey’s greatest-ever architect, was really an Armenian from Kayseri.
  5. Frederick Albert Richardson. «The International quarterly», Volume 5. — Fox, Duffield & Company, 1902. — p. 160: The marvelous mosque of Suleiman, the Ottoman Santa Sophia, is the work of the architect Sinan, of Armenian origin.
  6. Clark University (Worcester, Mass.) «The Journal of international relations», vol. 7. Clark University, 1917. P. 458: Armenian architect, Sinan, who designed and built the famous Mosque of Adrianople, and the Mosque of Suleyman in Constantinople.
  7. Herbert Joseph Muller. «The loom of history». — 495 p. — New American Library, 1961. — P. 439: Sinan, the greatest of Ottoman architects, seems to have been an Armenian — though it is almost a criminal offense in Turkey today to mention this probability.
  8. John Gloag. «Enjoying architecture‎». — 96 p. — Oriel Press, 1965. — P. 32: the Magnificent, designed by Sinan, an Armenian architect, and built in five years
  9. John Gloag. «Architecture». — 197 p. — Cassell, 1963. — P. 85: the great mosque of Suleyman the Magnificent was designed by Sinan, an Armenian architect, and built from 1550 to 1555, with a central dome 86 feet in diameter and 156 feet high
  10. Cecil Stewart. «Serbian legacy». — 135 p. — G. Allen and Unwin, 1959. — P. 98: But only one architect is remembered — Mirmar Sinan, the Armenian, who was a contemporary of Michelangelo and whose greatest work was the Suleiman Mosque at Constantinople. He was also the architect of the Begova Mosque at Sarajevo.
  11. Kouymjian, Dickran. Armenia from the Fall of the Cilician Kingdom (1375) to the Forced Emigration under Shah Abbas (1604) // The Armenian People from Ancient to Modern Times / Richard G. Hovannisian. — 1997. — Vol. 2. — P. 13.
  12. «Although Sinan is usually identified by authors as „an Ottoman architect“ or as „a Christian forced by the Ottomans to serve in the Janissary corps“, or sometimes as a Greek or probably a Greek, he can be identified as an Armenian through a document in the imperial archives and other evidence.» — Armenian Constantinople; Architects, Craftsmen, Weavers: Armenians and Ottoman Art. UCLA (University of California, Los Angeles). — «Нягледзячы на тое, што звычайна Сінана ідэнтыфікуюць як „асманскага архітэктара“ ці як „хрысціяніна, вымушанага асманамі служыць у янычарскіх падраздзяленнях“, часам як грэка ці „магчыма, грэка“, ён у дакуменце імперскага архіва, як і ў іншых сведчаннях, вызначаецца армянінам».
  13. Sir Thomas Graham Jackson «Byzantine and Romanesque architecture» (vol. 1). University press, 1913. P. 143: They are many of them designed by Sinan, who is said to have been an Armenian
  14. H. Arthur Klein, Mina C. Klein. «Great structures of the world». 288 p. World Pub. Co., 1968. P. 135: During 1550—1555, an Armenian architect named Sinan built for Soliman I, known also as Suleiman the Magnificent, a splendid mosque.
  15. Bruce Allsopp. A modern theory of architecture. 102 p. Routledge, 1981. ISBN 071000950X, ISBN9780710009500. P. 73: What was begun under Constantine and achieved under Justinian in Hagia Sophia reached its ultimate fulfilment in the work of the Armenian janissary (under the Turkish Sultanate) Sinan the Great (1489—1588)
  16. «Journal of the Royal Asiatic Society of Great Britain and Ireland» Cambridge University Press for the Royal Asiatic Society, 1937, p. 112: Thus, Mi’mar Sinan being an Armenian, it follows that the architect of the temple of Selim in Constantinople and Selim’s mosque in Adrianople was an …
  17. Richard Fletcher. The Cross and the Crescent. 182 p. Allen Lane, 2003. ISBN 0713996862, ISBN 9780713996869. P. 138: …the Magnificent was Sinan the Old — he lived to be about ninety — an Armenian from Anatolia.
  18. Sacheverell Sitwell, John Farleigh. «Old fashioned flowers». 193 p. Country life limited, 1939. P. 74: The architect Sinan, perhaps of Armenian descent, raised mosques and other buildings all over the Turkish Empire
  19. День памяти жертв армянского геноцида в Османской империи. Как сегодня живут армяне в Турции (руск.). Радио «Свобода». — «Мехмет Али Биранд: Чтобы доказать, что знаменитый архитектор Синан, который построил мечеть султана Селима, не армянин, в 60-х годах прошлого века ученые даже раскопали его могилу. Они пытались доказать по костям черепа, что он был турком. Останки Синана были перенесены в Музей сокровищ Анатолии, потом исчезли.»  Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2009.
  20. Zaryan, A. «Սինան» (Sinan). Soviet Armenian Encyclopedia. vol. x. Yerevan, Armenian SSR: Armenian Academy of Sciences, 1984, pp. 385—386.
  21. "Will Sinan's Armenian Origin Finally Be Publicly Acknowledged?". Armenian Reporter. 2001-02-24. Архівавана з арыгінала 8 жніўня 2014. Праверана 2007-02-03.
  22. T. Byram Karasu. Of God and Madness: A Historical Novel. 243 p. Rowman & Littlefield, 2007. ISBN 0742559750, ISBN 9780742559752.
  23. Encyclopaedia Britannica. Sinan (Ottoman architect): The son of Greek or Armenian Christian parents, Sinan entered his father’s trade as a stone mason and carpenter.
  24. Gyula Moravcsik, Samuel R. Rosenbaum. Byzantium and the Magyars, p. 28.
  25. Talbot Hamlin. Architecture Through the Ages. University of Michigan. P. 208.
  26. J. M. Rogers. Sinan: Makers of Islamic Civilization. — Oxford Centre for Islamic Studies, — I.B.Tauris, 2006. — Editor’s afterword, p. 138. — ISBN 9781845110963: He was born in Cappadocia, probably into a Greek Christian family.
  27. Kathleen Kuiper. Islamic Art, Literature, and Culture. — The Rosen Publishing Group, 2009. — p. 204 — ISBN 9781615300976: The son of Greek Orthodox parents, Sinan entered his father’s trade as a stone mason and carpenter.
  28. Ананімны тэкст; Архітэктурныя шэдэўры; Кніга архітэктуры.
  29. Reha Günay. A Guide to the Works of Sinan the Architect in Istanbul (англ.) (8 жніўня 2006). Праверана 16 красавіка 2013.
  30. Goodwin Godfrey, «A History of Ottoman Architecture»; Thames & Hudson Ltd., London, reprinted 2003; ISBN 0-500-27429-0.
  31. Миллер Ю. Искусство Турции. — М.-Л.: Искусство, 1965. С. 32—33.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads