Блакітны колер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Блакітны (цыан, сіне-зялёны) — каляровы дыяпазон паміж зялёным і сінім, з даўжынёй хвалі прыкладна ад 485 да 500 нанаметраў. У беларускай мове традыцыйна блакітным завецца колер, бліжэйшы да сіняга, а таксама разведзены, бляклы сіні колер. Блакітным або цыанавым таксама завуць адзін з трох колераў сістэмы CMYK (англ.: Cyan).

Блакітны (#00B8D9)

Блакітны (#61c3ff)

Блакітны (#3c9eff)

Хуткія факты Блакітны, HEX ...
Хуткія факты Блакітны, HEX ...
Хуткія факты Блакітны (3), HEX ...
Хуткія факты Блакітны (светлае адценне сіняга), HEX ...
Хуткія факты Цыян (адценне бліжэйшае да сіняга), HEX ...
Хуткія факты Цыян, HEX ...
Remove ads

Блакітныя прыродныя фарбавальнікі і пігменты

  • Біруза (мае зеленавата-блакітнаватыя адценні)
  • Лазурыт служыў у старажытнасці адным з нешматлікіх вядомых сініх пігментаў, таму быў вельмі дарагі (асноўная крыніца - Індыя)

Блакітнае неба і фізіка зроку

  • Блакітным выглядае неба. На самай справе неба выпускае (дакладней, рассейвае) прамяні ўсіх бачных колераў, але ступень рассейвання зваротна прапарцыйная даўжыні хвалі у 4-й ступені, г.з. у бачным дыяпазоне максімальная для фіялетавых, сініх і блакітных прамянёў. Для вока такая сумесь здаецца блакітнай.

Паліграфія

  • У сістэме CMYK адзін з чатырох асноўных колераў завецца блакітным — хоць у рэчаіснасці гэты стандартызаваны колер варта зваць хутчэй сіне-зялёным (гл. Cyan).

Назвы блакітных адценняў

  • Бірузовы
  • Валошкавы
  • Нябесны
  • Перванш, колер

У культуры і этнаграфіі

  • Блакітны шчанюк

Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі

  • Блакітны — колер мары і ідэальнасці. Адтуль паняцце «блакітнай мары» як нечага выдатнага і цяжкадасяжнага.
  • Таксама вядомы, блакітны зладзюжка ў «Дванаццаці крэслах» Ільфа і Пятрова -- які цярпеў на мукі сумлення пасля крадзяжоў, блакітныя валасы Мальвіны з казкі «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна», а таксама Рэй Аянамі з анімэ-серыяла «Евангеліён» і Грымджо Джагерджак з мангі/анімэ «Бліч».
  • Блакітная характарыстыка — занадта ідэальная.
Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads