Бластамікоз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бластамікоз
Remove ads

Бластамікоз — хранічны, некантагіёзны мікоз, які пашкоджвае скуру, лёгкія і іншыя ўнутраныя органы чалавека і некаторых жывёл (сабак, радзей каней). Распаўсюджаны ў ЗША, Канадзе, адзінкавыя выпадкі зарэгістраваны ў іншых краінах. Захворванне і ўзбуджальнік упершыню апісаны Томасам Гілкрыстам  (англ.) і Уільямам Стоксам  (англ.) у 1896 - 1898 гадах.[3]

Хуткія факты Бластамікоз, МКХ-11 ...

Адрозніваюць бластамікоз:

  • паўночна-амерыканскі (хвароба Гілкрыста)
  • еўрапейскі (крыптакакоз  (руск.))
  • паўднёваамерыканскі (паракакцыдыяідоз  (англ.))
  • келоідны (хвароба Лабо).

Узбуджальнік бластамікоза — дражджавыя і дрожджападобныя паразітычныя грыбкі (Blastomyces dermatitidis  (англ.) і інш.), якія размнажаюцца пачкаваннем. Заражэнне адбываецца пры ўдыханні спораў грыбка з пылам.

Першасны ачаг лакалізуецца ў лёгкіх, потым пашкоджваецца скура. Пры лакалізавальных пашкоджаннях прагноз спрыяльны, пры пашкоджаннях унутраных органаў — высокая смяротнасць.

Remove ads

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4117183'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5282129'></a>
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55345445'></a>
  3. Бластомикозы / Ариевич A. M., Хмельницкий О. К. // Большая медицинская энциклопедия : в 30 т. / гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — Т. 3 : Беклемишев — Валидол. — 584 с. : ил.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads