Блонская сярэдняя школа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Блонская сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

У 1875 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1886 г. было 65 вучняў.
У 1899 г. на сродкі А. В. Бонч-Асмалоўскага для нарднага вучылішча быў пабудаваны драўляны будынак. У 1900 г. у вучэльні займалася 102 хлопчыкі і 18 дзяўчынак, працаваў настаўнік Пётр і Аляксандр Вяршынскія.
Пасля рэвалюцыі вучылішча ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені, у якой у 1922 г. налічвалася каля 80 вучняў, працавала 3 настаўніка.
У 1924 г. створана таварыства «Далоў непісьменнасць».
У 1938 г. Блоньская школа стала сямігадовай.
У часы Другой сусветнай вайны школа не працавала, будынак быў спалены. Пасля вайны школа працавала ў былым доме святара касцёла.
У 1962 г. Блоньская школа стала васьмігадовай. У 1970 узведзены тыповы будынак школы на 320 месцаў. Школа была пабудавана на мейсцу былога касцёла езуітаў[1].
У 1976 г. рэарганізавана ў сярэднюю агульнаадукацыйную.
- Від з боку.
- Галоўны ўваход школы.
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Уладзімір Уладзіміравіч Шахловіч — воін-інтэрнацыяналіст[2].
- Уладзімір Вікенцьевіч Бабук — беларускі хірург.
Дырэктары школы
- Ф. П. Акулёнак
- Рысявец
- Н. Р. Маргелаў
- М. А. Яўсейчык
- Г. І. Газдан
- М. Ф. Бойка
- Д. М. Каткоўскі
- М. І. Паўлаў
- В. Б. Рымашэскі
- Наталля Валянцінаўна Матусевіч[3].
Зноскі
- Юзаф Бака. Геній майго месца. Юрый Важнік. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2018—190 с. ISBN 978-985-7153-49-7
- https://blon.schools.by/ Архівавана 25 лютага 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads