Уладзімір Вікенцьевіч Бабук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Вікенцьевіч Бабу́к[1] (14 (26) ліпеня 1897, в. Навасёлкі, Ігуменскага павета, цяпер Пухавіцкі раён — 20 верасня 1977, Мінск) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1938). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1948)[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Магілёўскую фельчарскую школу ў 1917[3] годзе, вучыўся ў Блонскім народным вучылішчы, на рабфаку[4]. Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта ў 1923 годзе. Працаваў загадчыкам Чэрвеньскага павятовага аддзела аховы здароўя. 3 1937 г. у Мінскім медыцынскім інстытуце[4]. Загадчык кафедрамі агульнай, факультэцкай хірургіі, аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1937—1962)[2].
Памёр у Мінску. Пахаваны на могілках «Чыжоўка».
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 90 навуковых публікацый па даследаванні і лячэнню шоку і калапсу , манаграфіі, падручніка для студэнтаў медыцынскіх ВНУ. Падрыхтаваў доктара, 22 кандыдаты медыцынскіх навук[3].
Работы па эксперыментальнаму і клінічнаму лячэнню траўматычнага шоку і крывацёку, хірургічнаму лячэнню астэаміеліту , спантаннай гангрэны. Распрацаваў метады лячэння вострай прамянёвай хваробы , апендыкулярных інфільтратаў , апёкаў, гангрэны, сепсісу[2][4].
У медыцыне выдзяляюць сімптом Бабука[5].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны 2-ма ордэнамі, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Кіргізскай ССР, значком «Выдатнік аховы здароўя»[3].
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- Бабук Владимир Викентьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 36. — 737 с.
- Бабук Владимир Викентьевич Архівавана 9 верасня 2011. (руск.)
- БАБУК Уладзімір Вікенцьевіч(недаступная спасылка)
- Симптом Бабука (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads