Рок-н-рол
музычны жанр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рок-н-рол (англ.: rock and roll альбо rock'n'roll — трасіся і круціся) — кірунак музыкі, які паўстаў у ЗША на пачатку 1950-х гадоў і стаў падмуркам для шэрагу новых стыляў і кірункаў. Паходзіць ад спалучэння блюзу і хілбілі (амерыканскага сельскага музычнага мастацтва), таксама заўважны ўплыў рытм-энд-блюзу, кантры і традыцыйнага джазу. Паўплываў на фарміраванне поп-музыкі.

У канцы 1950-х гг. часова прыйшоў у заняпад — Элвіс Прэслі перайшоў да камерцыйных эстрадных песень. Біг Бопер (28 гадоў), Холі Бадзі (22 гады) і Рычы Валенс (17 гадоў) загінулі ў аўтакатастрофе ў пачатку сваёй музычнай кар’еры (1959). Літл Рычард стаў хрысціянскім прапаведнікам і пакінуў заняткі рок-н-ролам (праўда, вярнуўся да музычнай творчасці ў 1962). Чак Беры быў прыгавораны да 5 гадоў турэмнага зняволення.
У 1970-я гады аднавілася цікавасць да рок-н-рола ў яго першапачатковай бунтарскай сутнасці, і гэты перыяд прынята лічыць пачаткам адраджэння гэтага кірунку.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рок-н-рол- Прыклады танца рок-н-рол 1950-х: Real 1950s Rock & Roll, Rockabilly dance from lindy hop !. Праверана 9 снежня 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
