Блізніца (возера, Полацкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блізніца — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 21 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля паўднёвай ускраіны аграгарадка Блізніца.
Плошча паверхні возера 0,25 (0,23[1]) км². Даўжыня 1 (1,12[1]) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,34[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня 17 м. Аб'ём вады 1,48[1] млн м³. Плошча вадазбору 4,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі пясчаныя, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. Астатняя частка дна возера высланая ілам і сапрапелем[1]. На паўднёвым захадзе выцякае ручай у невялікае возера без назвы і далей у возера Астроўна.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads