Ушача
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ушача — рака ў Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Дзвіны. Даўжыня 118 км. Вадазбор 1150 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. На рацэ г.п. Ушачы.
Remove ads
Назва
Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2].
Назвы Уша і Уса вядомы паабапал нёманска-дняпроўскага водападзелу. Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, адпаведна назва Ушача значыць «Блішчастая (рака)»[крыніца?].
Remove ads
Гідраграфія
Пачынаецца на вышыні 169,7 м над узроўнем мора ў Докшыцкім раёне, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Пуцілкавічы Ушацкага раёна. Вадазбор у межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні па Полацкай нізіне, праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вялікае Існа і Варонічы, Бароды. Вусце насупраць вёскі Цюлькі Полацкага раёна, якая размешчаная на правым беразе Заходняй Дзвіны. Разводдзе пачынаецца ў канцы 2-й дэкады сакавіка і доўжыцца да канца мая, сярэдняя працягласць каля 60 сутак. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню да 1,5 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка.
Даліна да вёскі Пуцілкавічы невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе да вусця ракі Альзініца да 1 км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,4—0,6 км, на асобных участках да 1,5 км, ніжэй упадзення ракі Альзініца звужаецца да 30—50 м. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні шырынёй 3—10 м, ніжэй возера Вялікае Існа 30—40 м.
Асноўныя прытокі справа: Крашанка; злева: Ідута, Альзініца, Нежлеўка.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads