Богаяўленская царква (Сіманічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Богаяўленская царква — праваслаўная царква ў Сіманічах.

Хуткія факты Богаяўленская царква, Краіна ...

Размешчана па адрасу Гомельская вобл., в. Сіманічы, вул. Школьная 2.

Remove ads

Гісторыя

Першае ўспамінанне аб царкве Святой Параскевы ў Сіманічах адносіцца да 1740 года, калі віленскі біскуп Зяньковіч ахвяраваў царкве зямельны надзел. У 1806 царква згарэла. На месцы яе пабудавалі новую, якую асвяцілі толькі ў 1837 годзе, але як праваслаўную. Царква мела форму падоўжанага прамавугольніка з трыма глухімі купаламі. У 1840 годзе перабудавана званіца, а ў 1870 адрамантавалі разам з царквой.

Паводле «Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі» 1879 года царква была драўляная, не абагравалася. Іканастас складаўся з 17 абразоў. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1806 года. У званіцы мелася 2 званы вагой каля 40 і 32 кг кожны.

У 1916 у вёсцы акрамя праваслаўных жылі 250 габрэяў, 250 каталікоў і 58 баптыстаў.

У 1943 царква разам з вёскай была спалена. У 1991 прыход адноўлены, пабудавана мураваная царква.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads