Бой за Царону

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бой за Царону — узброенае сутыкненне паміж эрытрэйскімі і эфіопскімі вайскоўцамі ля прыгранічнага горада Царона  (англ.)[1].

Хуткія факты Бой за Царону, Дата ...
Remove ads

Сітуацыя

Адносіны паміж Эрытрэяй і Эфіопіяй заставаліся напружанымі, што было выклікана пагранічнымі спрэчкамі і вайной 1998—2000 гг. У наступным на граніцы час ад часу адбываліся памежныя сутычкі, пераважна з выкарыстаннем стралковай зброі[1].

Бой

Па даных Міністэрства інфармацыі Эрытрэі, у ноч з 12 на 13 чэрвеня 2016 г. эфіопскія сілы атакавалі эрытрэйскія войскі ў Цароне, але былі разгромлены. Эфіопы, пацярпеўшы паражэнне, хутка адступілі на свой бок мяжы[1]. Улады Эрытрэі заявілі пра 200 забітых і 300 параненых вайскоўцаў праціўніка[2], пры 18 загінулых сваіх[3].

У сваю чаргу эфіопскі бок, у прыватнасці, міністр сувязяў урада Эфіопіі Гетачу Рэда, першапачаткова адмаўляў якія-небудзь звесткі аб сутыкненнях паміж на граніцы[4]. У наступных каментарах ён сцвярджаў, што «былі значныя страты з абодвух бакоў»[5]. Урадам Эфіопіі пацверджаны страты ў 47 забітых байцоў эфіопскай арміі[6].

Remove ads

Значэнне

Бой 12—13 чэрвеня 2016 г. стаў першым пагранічным інцыдэнтам, з часоў завяршэння вайны 1998—2000 гг., дзе выкарыстоўвалася артылерыя[1].

Зноскі

  1. Latest Ethiopia-Eritrea Clash is Culmination of Long-festering Tensions(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2016. Праверана 19 чэрвеня 2016.
  2. Press Release(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2016. Праверана 19 лютага 2023.
  3. Commemoration of Martyrs Day(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2016. Праверана 19 лютага 2023.
  4. Eritrea accuses Ethiopia of launching border attack (13 чэрвеня 2016). Праверана 19 чэрвеня 2016.
  5. Ethiopia and Eritrea blame each other for border clash. Праверана 19 чэрвеня 2016.
  6. AFP. 'Significant' Casua[sic] in Eritrea and Ethiopia Border Battle. June 13, 2016. Accessed July 06, 2016.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads