Гетачу Рэда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гетачу Рэда
Remove ads

Гетачу Рэда (тыгрынья: ጌታቸው ረዳ; нар. чэрвень 1974) — тыграйска-эфіопскі палітык і дзяржаўны дзеяч, член урада Хайлемарыяма Десаленя[2][3][4]. Высокапастаўлены член Народнага фронту вызвалення Тыграй, прэс-сакратар і член Выканаўчага камітэта партыі[5][6], саветнік Дэбрэцыана Гебрэмікаэля[7][8].

Хуткія факты Гетачу Рэда, Прэс-сакратар Народнага фронту вызвалення Тыграя ...
Remove ads

Біяграфія

Гетачу Рэда нарадзіўся ў 1970-я гады. Атрымаў юрыдычную адукацыю. З 1998 па 2008 год выкладаў юрыспрудэнцыю ва ўніверсітэце Мэкэле.

У 2008 годзе Гетачу Рэда стаў саветнікам Міністэрства замежных спраў Эфіопіі, затым быў прызначаны на пасаду дырэктара Галоўнага ўпраўлення грамадскіх сувязяў і камунікацый МЗС Эфіопіі. У 2012 годзе стаў міністрам сувязі ўрада Эфіопіі. У 2016 годзе пакінуў міністэрскую пасаду і атрымаў пасаду кіраўніка навукова-даследчага інстытута юстыцыі і прававой сістэмы Эфіопіі. У 2018 годзе стаў прэс-сакратаром НФВТ і саветнікам прэзідэнта рэгіёну Тыграй.

З пачаткам Тыграйскага канфлікту ў 2020 годзе застаўся ў шэрагах НФВТ і падтрымаў Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.

У 2022 годзе ўзначаліў тыграйскую дэлегацыю на перамовах у горадзе Прэторыя, дзе ад НФВТ падпісаў з уладамі Эфіопіі мірнае пагадненне[9].

У сакавіку 2023 года ўзначаліў Часовую рэгіянальную адміністрацыю Тыграя[10]. У 2024 годзе, праз канфлікт з кіраўніцтва НФВТ, быў адхілены ад пасады[11][12].

Remove ads

Зноскі

  1. Ethiopia says will not escalate border clash with Eritrea. Gulf Times (14 чэрвеня 2016). Праверана 22 лістапада 2020.
  2. Ethiopia Meet EBC Getachew Reda Government Communication Affairs Minister. nazret.com. Праверана 22 лістапада 2020.(недаступная спасылка)
  3. News: Battered by persistent public protests, Ethiopia forms new government. Addis Standard (1 лістапада 2016). Праверана 22 лістапада 2020.
  4. Ethiopia tells Tigrayans to ‘save themselves’ ahead of assault on capital. Financial Times (22 лістапада 2020). Праверана 22 лістапада 2020.
  5. Rockets from Ethiopia hit Eritrea's capital. China Daily. Праверана 22 лістапада 2020.
  6. Getachew Reda . . .. Addis Fortune. Праверана 22 лістапада 2020.
  7. Ethiopia says it captured Tigrayan town of Adigrat. Al Jazeera. Праверана 22 лістапада 2020.
  8. PM Abiy 'appoints' Getachew Reda head of Tigray Interim Admin // Addis Standard — 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19570752'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q117283066'></a>
  9. "TPLF statement issued on 07 October, 2024", facebook.com, 7 October 2024, Праверана October 8, 2024
  10. "Egypt-Eritrea-Somalia Summit; Challenges with Tigray Peace Process", understandingwar.org, 17 October 2024, Праверана October 17, 2024
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads