Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў аграгарадку Боркавічы (Верхнядзвінскі раён).
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя ліцэя пачынаецца ў 1944 годзе, калі ў мястэчку Лынтупы была створана сельскагаспадарчая школа, якая потым была пераведзена ў в. Боркавічы. 11 жніўня 1949 года загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР тут была створана Боркавіцкая школа механізацыі сельскай гаспадаркі.
Чатыры гады школа была вузкапрофільнай навучальнай установай, а з 1953 года перайменавана ў Боркавіцкае СПТВ-33 механізацыі сельскай гаспадаркі.
У 1980 годзе вучылішча пераведзена на сярэднюю адукацыю. У 1984 годзе яно перайменавана ў Боркавіцкае СПТВ-170. У 2001 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў Боркавіцкае ДПТВ-170, а праз чатыры гады — ва ўстанову адукацыі «Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».
Навучэнцы пасля заканчэння ліцэя будуць працаваць слесарамі па рамонце сельскагаспадарчых машын, трактарыстамі-машыністамі, электрагазазваршчыкамі і вадзіцелямі аўтамабіля[1].
Remove ads
Дырэктары
- Іван Іванавіч Пінкуль (1944—1956)
- Андрэй Емяльянавіч Сямураў (1956—1965)
- Міхаіл Іванавіч Лёгенькі (1966—1973)
- Анатоль Якаўлевіч Галыня (1973—1977)
Былыя назвы
- ДПТВ-170
- СПТВ-170
- СПТВ-33
- Школа механізацыі сельскай гаспадаркі
- Сельскагаспадарчая школа
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads