Боркавічы

аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Боркавічыmap
Remove ads

Бо́ркавічы[2] (трансліт.: Borkavičy, руск.: Борковичи) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Дрыса. Адміністрацыйны цэнтр Боркавіцкага сельсавета. За 38 км на паўднёвы ўсход ад Верхнядзвінска, 143 кіламетры ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі ПолацкДаўгаўпілс.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва населенага пункта паходзіць ад слова «бор», бо Боркавічы з трох бакоў былі акружаны борам і балотамі.

Гісторыя

Першае згадванне аб Боркавічах датавана 1536 годам, таксама ў руска-польскую вайну 1654—1667 гг. у 15 км ад в. Боркавічы польскае войска разграміла лагер рускіх войскаў. У 1812 годзе праз населены пункт Боркавічы праходзілі французы. З будаўніцтвам у 1866 годзе Арлоўска-Рыжскай чыгункі прагрэс закрануў і гэтай вёскі — была пабудавана чыгуначная станцыя, двухпавярховы вакзал з залай чакання і буфетам, які ўтрымоўвала спадарыня Марціноўская. З сярэдзіны XIX стагоддзя ў Боркавічах дзейнічала ганчарная майстэрня, таксама была ўзведзена царква.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1159, 589 двароў (2001)
  • 936 чалавек (2007)

Эканоміка

Аграпрамысловы сфера КУПСГП «Боркавічы» спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжа, бульбы, лёну і рапсу. Агульная плошча гаспадаркі складае 3769 га, плошча сельскагаспадарчых угоддзяў — 2816 га, у тым ліку 2177 га — ворныя землі, 609 га — лугавыя землі. Прадуктыўнасць сельгасугоддзяў — 27,8, раллі — 29,9. У 2010 годзе намалочана 1241 тона збожжа, выраблена 102 тоны ільновалакна, 55 тон бульбы, 138 тон рапсу. Ураджайнасць збожжавых культур складае 11,7 ц/га (у свірнавай вазе), ільновалакна — 5,1, бульбы — 37, рапсу — 6,1 ц/га.

Remove ads

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads