Бразілія (горад)

горад, сталіца Бразіліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бразілія (горад)map
Remove ads

Бразілія (парт.: Brasília) — горад, сталіца Бразіліі21 красавіка 1960), на беразе штучнага вадасховішча. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Бразілія, Краіна ...

Насельніцтва (з прыгарадамі) каля 2,5 млн чалавек.

На тэрыторыі Бразіліі размешчаны міжнародны аэрапорт імя Прэзідэнта Ж. Кубічака[pt], прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, Нацыянальны ўніверсітэт[pt], Нацыянальны тэатр Клаўдзіа Сантора.

Remove ads

Гісторыя

У 1955 годзе кандыдат на прэзідэнцкі пост Жуселіну Кубічак[pt] пакляўся, што, калі яго абяруць у прэзідэнты, новая сталіца стане рэальнасцю яшчэ да таго, як міне яго пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін. У красавіку 1956 года Кубічак быў абраны прэзідэнтам. Праз тры гады 60-тысячнае войска будаўнікоў узвяло добра ўладкаваны горад.

Насельніцтва

Уласна ў Бразілія ўвесь час пражываюць каля 200 000 чалавек, некаторыя жылыя кварталы дагэтуль не былі дабудаваны. Насельніцтва горада з прыгарадамі перавышае 2,5 млн жыхароў. Пры гэтым сталіца была першапачаткова спраектавана для размяшчэння каля 500 000 жыхароў. У выніку, цяпер горад моцна перагружаны аўтамабільным транспартам.

Транспарт

Грамадскі транспарт прадстаўлены дзвюма лініямі метрапалітэна[1], якія праходзяць з цэнтра праз паўднёвае крыло[2] ў гарады-спадарожнікі, а таксама шматлікімі аўтобуснымі маршрутамі, якія, галоўным чынам, сыходзяцца на цэнтральнай станцыі Радавіярыя.

У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт імя Прэзідэнта Ж. Кубічака[pt].

Адукацыя

Горад Бразілія славіцца найлепшымі паказчыкамі па ўзроўні адукацыі (93 % пісьменных жыхароў паводле індэкса чалавечага развіцця). У горадзе размешчаны шматлікія школы і некалькі ўніверсітэтаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца недзяржаўны Нацыянальны ўніверсітэт Бразіліі (UNB).

Крыніцы

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads