Браніслаў Сільвестравіч Смольскі
музыказнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Браніслаў Сільвестравіч Смо́льскі[3] (19 сакавіка 1909, Мінск — 30 сакавіка 2005[4]) — беларускі музыказнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1979). Кандыдат мастацтвазнаўства (1969), дысертацыя «Гісторыя беларускага музычнага тэатра ад народных вытокаў да адкрыцця Дзяржаўнага тэатра оперы і балета».
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1936 годзе гістарычнае аддзяленне Маскоўскай кансерваторыі, у 1960 годзе тэатразнаўчы факультэт ГІТІСа. Выкладчык Беларускай кансерваторыі (1936—1941, 1944—1950), Ташкенцкай кансерваторыі і музычнай школы-дзесяцігодкі пры Ташкенцкай кансерваторыі (1941—1943), спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі (1947—1960). У 1943—1944 гадах начальнік аддзела навучальных устаноў Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР. У 1951—1952 гадах загадчык музычнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1953—1955 гадах загадчык музычным аддзелам Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР. З 1955 года навуковы супрацоўнік, з 1965 года старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар артыкулаў, прысвечаных пытанням развіцця беларускай музычнай культуры, тэатральных рэцэнзій, у т.л. (у калектыве аўтараў) раздзелы «Музычная культура Беларускай ССР» (у кнізе: Гісторыя музыкі народаў СССР. Т. 1-5); «Беларускі дзяржаўны ордэна Леніна Вялікі тэатр оперы і балета» (у кнізе: Мастацтва савецкай Беларусі. — Мінск, 1955), «Вытокі і першапачатковыя формы беларускага музычнага тэатра» (у кнізе: Беларускае мастацтва. — Мінск, 1960). Аўтар шэрагу творчых партрэтаў беларускіх оперных спявакоў[5].
Remove ads
Сям’я
Сыны — Дзмітрый (1937—2017) і Аляксандр (нар. 1952), абодва беларускія кампазітары.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads