Браты па зброі (тэлесерыял)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Браты па зброі (тэлесерыял)
Remove ads

«Браты па зброі» (англ.: Band of Brothers) — амерыканскі тэлевізійны мінісерыял пра Другую сусветную вайну, створаны па аднайменнай кнізе гісторыка і біёграфа Стывена Эмброўза. Супрадзюсарамі серыяла выступілі Стывен Спілберг і Том Хэнкс, якія ўдала супрацоўнічалі яшчэ пры стварэнні фільма «Выратаваць радавога Раяна» (1998)[4]. Першы эпізод быў паказаны на канале HBO у верасні 2001 года, а сам серыял дагэтуль трансліруецца рознымі тэлеканаламі па ўсім свеце.

Хуткія факты Браты па зброі, Жанр ...

14 сакавіка 2010 года тэлеканал HBO пачаў паказ новага 10-серыйнага мінісерыяла Стывена Спілберга, Тома Хэнкса і Гары Гоэцмана пра Другую сусветную вайну — «Ціхі акіян» (англ.: The Pacific). Ён таксама заснаваны на рэальных падзеях і прысвечаны дзеянням марской пяхоты ЗША на ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў[5].

Remove ads

Сінопсіс

У серыяле распавядаецца пра баявы шлях роты E («Easy»)[6] 2-га батальёна 506-га парашутна-дэсантнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША ад трэніравальнага лагера ў Такоа, штат Джорджыя, праз высадку ў Нармандыі, аперацыю «Маркет Гардэн» і Бастонскую бітву да канца вайны[4].

У ролях

  • Даміян Люіс[en] — маёр Рычард «Дзік» Уінтэрс
  • Рон Лівінгстан[en] — капітан Л3ьюіс Ніксан
  • Скот Граймс[en] — тэхнічны сяржант Дональд Маларкі
  • Доні Уолберг[en] — лейтэнант Кервуд Ліптан
  • Кірк Ацэведа[en] — сяржант Джозеф Той
  • Сайман Пэг — старшы сяржант Уільям Эванс
  • Джэймс Мак-Эвой — радавы Джэймс Мілер
  • Том Хардзі — радавы Джон Яновец

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads