Джэймс Мак-Эвой

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэймс Мак-Эвой
Remove ads

Джэймс Эндру Мак-Эвой (англ.: James Andrew McAvoy; 21 красавіка 1979, Глазга, Шатландыя) — шатландскі акцёр.

Хуткія факты Джэймс Мак-Эвой, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Джэймс Мак-Эвой на Кінафестывалі ў Таронта ў 2010 годзе.

Джэймс Мак-Эвой нарадзіўся ў горадзе Глазга, Шатландыя, у 1979 годзе. Калі хлопчыку было сем гадоў, бацькі Джэймса і яго сястры Джой (вакалістка ў шатландскай групе «Streetside») вырашылі развесціся.[1] На апошнім сямейным зборы было вырашана пакінуць Джой з маці, а Джэймса адправіць на выхаванне да бабулі з дзядулем, якія яго вельмі кахалі і песцілі. Усю сваю юнацкасць, наведваючы каталіцкую школу,[2] Джэймс хацеў стаць святаром, але шатландскі нораў завёў яго ў шэрагі Ваенна-марскіх сіл Злучанага Каралеўства. Аднак, лёс у маладога чалавека — быць акцёрам. Дэвід Хэйман неяк зайшоў у клас да Джэймса і распавёў пару здымачных пацешных гісторый. Яны настолькі зацікавілі Мак-Эвоя, што той неадкладна папрасіў знакамітага рэжысёра даць яму ролю, так ён упершыню з’явіўся на экране ў фільме «Суседні пакой». А вывастрыла майстэрства акцёра ўжо Каралеўская Шатландская Акадэмія Музыкі і Драмы, куды Джэймс паступіў з дзіўнай лёгкасцю, нягледзячы на велізарны конкурс.[3]

Сярод найбольш значных роляў Мак-Эвоя — фаўн Тумнус у першай часткі «Харонік Нарніі», Лета II у мінісерыяле «Дзеці Дзюны», Уэслі Гібсан у баявіку «Асоба апасны». Джэймс таксама з’яўляўся кандыдатам на ролю Більба Торбінса ў будучай экранізацыі «Хобіта» Джона Толкіна, аднак кантракт дастаўся Марціну Фрымену. Акрамя таго, ён зняўся ў знакамітым фільме «Адкупленне», у 2009 годзе выйшла карціна з яго ўдзелам «Апошняя нядзеля» — пра апошнія дні жыцця Льва Талстога, а ў 2011 годзе сыграў ролю Чарлза Ксаўера ў першай частцы новай трылогіі «Людзі Ікс: Першы Клас».[4]

Remove ads

Асабістае жыццё

Дзевяць гадоў Джэймс пражыў з аднакурсніцай Эмай Нельсан. Растаўшыся з ёй, ён прыахвоціўся да алкаголю і ў яго кар'еры наступіў творчы крызіс. На здымках фільма «Shameless» ён пазнаёміўся з актрысай Ганнай-Мары Мак Даф, якая старэй за яго на 9 гадоў. Калі б Ганна не «навучыла Джэймса паважаць жыццё» і не запэўніла б яго ў акцёрскім "божым дарунку", то не змаглі б мы цяпер жахацца страшнаму лёсу хлопца Робі з «Адкуплення». Ганна-Мары Даф стала жонкай Джэймса ў 2006 годзе.[5] 16 чэрвеня 2010 года ў іх нарадзіўся сын, якога назвалі Брэндан.[6]

Remove ads

Фільмаграфія

  • 2013ТрансСайман
  • 2012Сардэчна запрашаем у капканMax Lewinsky
  • 2012Бруд
  • 2011Сакрэтная служба Санта-Клауса: Аперацыя «Глабальнае ражство»Arthur Christmas (агучка)
  • 2011 - Людзі Ікс: Першы Клас — Чарлз Ксаўер/ Прафесар Ікс
  • 2011 - Гнамеа і Джульета — Гнамеа (агучка)
  • 2010 - Змоўшчыца — Frederick Aiken
  • 2009 - Апошняя нядзеля — Валянцін Булгакаў
  • 2008 - Асоба апасны — Уэслі Гібсан
  • 2007 - Адкупленне — Робі Цёрнер
  • 2007 - Джэйн Осцін — Томас Лефрой
  • 2006 - Патрапіць у дзясятку — Браян Джэксан
  • 2006 - Пенелопа — Джоні Марцін/Макс
  • 2006 - Апошні кароль Шатландыі — доктар Нікалас Гарыган
  • 2005 - Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і чароўная шафа — Містар Тумнус
  • 2005 - Macbeth — Джо Макбет
  • 2005 - Народжаныя ў СССР (ТБ)
  • 2004 - Унутры сябе я танцую — Роры О'Шэй
  • 2004 - Уімблдан — Карл Кольт
  • 2004 - Ніткі
  • 20042008 — Бессаромнікі / Shameless, тэлесерыял — Steve McBride
  • 2003 - / Making of 'Bollywood Queen', The (відэа)
  • 2003 - / State of Play (тэлесерыял)
  • 2003 - Bright Young Things
  • 2003 - Дзеці дзюны (серыял)
  • 2002 - Каралева Балівуда
  • 20022008 — Вайна Фойла, тэлесерыял
  • 2002 - / White Teeth (ТБ)
  • 2001 - Басейн
  • 2001 - Браты па зброі, тэлесерыял
  • 2000 - Лорна Дун (ТБ)
  • 1997 - An Angel Passes By (ТВ)
  • 1997 - Regeneration
  • 1997 - Чыста англійскае забойства, тэлесерыял
  • 1995 - Суседні пакой

Узнагароды і прэміі

  • 2007 — Канскі кінафестываль. Пераможца ў намінацыі: Прыз кампаніі «Шапар» лепшаму маладому акцёру
  • 2006 — BAFTA. Пераможца ў намінацыі: Узыходная зорка

Зноскі

  1. James McAvoy Cast as Charles Xavier Superhero Hype!. 2010-05-28 (англ.)
  2. Архівавана 2 чэрвеня 2011. kinobank.org
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads