Брацкая магіла (Блонь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Блонь, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне Блоні, побач са скрыжаваннем аўтадарог Мінск — Бабруйск i Мар’іна Горка — Пухавічы.
Remove ads
Гісторыя
У брацкай магіле пахаваны 18 воінаў, загінуўшых пад час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пры абарончых баях і ў 1944 гадах, пры вызваленні Блоні ад нямецкіх войскаў.
Помнік
Абеліск на магіле пастаўлены ў 1950 годзе. Бетонны абеліск вышынёй 2,5 м, падстава 1,2×1 м. Вяршыня абеліска каранавана пяціканцовай зоркай на металічным стрыжні, на фасаднай частцы абеліска выявы сярпа і молата, ніжэй — мемарыяльная табліца з тэкстам: «Вечная слава героям, павшим в борьбе за свободу и независимость нашей РОДИНЫ!». На другой дошцы пайменны спіс паўшых. Надмагілле 3×3 м. Магіла абнесена металічнай агароджай 10×10 метраў[1].
Remove ads
Зноскі
- ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНЫЕ ЦЕННОСТИ ПУХОВИЧСКОГО РАЙОНА Архівавана 20 ліпеня 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads