Брацкая магіла (Вялікі Бор)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Вялікі Бор, Светлагорскі раён.

Хуткія факты Брацкая магіла, Краіна ...

Апісанне

Вёска была акупіравана ў пачатку ліпеня 1941 года. Вызвалена 26 лістапада 399-й Навазыбкаўскай ордэна Суворава стралковай дывізіяй (камандзір — Герой Савецкага Саюза Д. В. Казакевіч) 48-й арміі і 37-й гв. Рэчыцкай двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава, Кутузава і Багдана Хмяльніцкага стралковай дывізіяй (камандзіры — генерал-маёр Я. Р. Ушакоў і палкоўнік В. Л. Марозаў) 65-й арміі.

У брацкай магіле, якая размешчана перад уездам у вёску з боку г. Светлагорска, пахаваны 1550 воінаў 65-й і 48-й армій, якія загінулі ў 1943—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 годзе на магіле ўсталяваны помнік — скульптура воіна[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Брацкая магіла в. Вялікі Бор(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads