Светлагорск

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Светлагорскmap
Remove ads

Светлаго́рск[4] (афіц. транс.: Svietlahorsk; да 29 ліпеня 1961 года — Шаці́лкі) — горад раённага падпарадкавання ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр раёна. Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 °C, ліпеня 18,4 °C, ападкаў 602 мм/год.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Дакумент пра Шацілінскі Востраў 1560 г.

Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з VI — VII ст., а з XIII ст. існуе непарыўна[5]. Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як маёнтак Шацілінскі Востраў[6]. У 1639 годзе сяло Шацілавічы[7] мела 17 сялянскіх двароў. У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій згадваюцца Шацілкі[8]. З 20 жніўня 1924 года мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савета (да 1960 г.) у створаным Парыцкім раёне[9]. 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак[10], з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[11], а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[12]. 10 ліпеня 1975 года ў склад горада ўключана вёска Светач Чыркавіцкага сельсавета[13].

4 студзеня 2002 года Светлагорскі раён і горад Светлагорск аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Светлагорскі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Светлагорск[14].

У 2019 годзе тэрыторыя скасаванай вёскі Расава Чыркавіцкага сельсавета ўключана ў рысу горада Светлагорск[15].

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагоддзе: 1917 год — 757 чал. у ваколіцы (вёсцы), маёнтку і чыгуначнай станцыі разам; 1953 год — 2170 чал.[16]; 1959 год — 5772 чал.[17]; 1961 год — 11,5 тыс. чал.[18]; 1970 год — 40,3 тыс. чал.[19][20]; 1973 год — 48,7 тыс. чал.[19]; 1975 год — 55 тыс. чал.[21]; 1981 год — 58 тыс. чал.[22]; 1993 год — 74 тыс. чал.[23]; 1995 год — 75,4 тыс. чал.[20]; 1999 год — 73,3 тыс. чал.[24]; 2000 год — 73,3 тыс. чал.[25]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 73,4 тыс. чал.[19]; 2006 год — 70,2 тыс. чал.; 2008 год — 69,5 тыс. чал.; 2009 год — 69,3 тыс. чал.; 2010 год — 69,9 тыс. чал.; 2012 год — 69,2 тыс. чал.; 2015 год — 68 593 чал.[26]; 2016 год — 69 011 чал.[27]; 2017 год — 68 550 чал.[28]; 2018 год — 67 453 чал.[29]; 2019 год — 67 054 чал.[30]
Remove ads

Унутраны падзел горада

Жылая планіроўка горада складаецца з наступных частак:

Шацілкі — колішняя вёска, уздоўж р. Бярэзіна, з пераважна індывідуальнай забудовай (Ніжнія Шацілкі — іх старая частка, на ўсход ад набярэжнай, Верхнія Шацілкі — іх новая частка, на захад ад набярэжнай);

Стары горад — кварталы, якія прылягаюць да старой часткі Шацілак, у асноўным з 2—3-павярховымі будынкамі 1950-х — пач. 1960-х гг.;

пас. Будаўнікоў — невялікая 1-павярховая забудова ў лясным масіве;

8 мікрараёнаў, якія пабудаваны з 1960-х гг. да нашага часу (яны складаюць асноўную частку горада, назвы гл. ніжэй).

Па іншы бок ад чыгункі знаходзяцца:

пас. Нафтавікоў — 2—3-павярховая забудова 1960-х гг.;

Светач — ранейшая в. Какаль і колішні маёнтак Еленполь.

Астатнія месцы, якія маюць у асноўным індывідуальную забудову — уздоўж чыгункі, а таксама прылеглыя да пас. Нафтавікоў — не маюць цалкам склаўшыхся найменняў, хоць у дачыненні да апошніх часам ўжываецца назва «Стары аэрадром».

Мікрараёны маюць наступныя назвы:

  • Кастрычніцкі (мікрараён 1)
  • Першамаскі (мікрараён 2)
  • Маладзёжны (мікрараён 3)
  • Юбілейны (мікрараён 4)
  • Шацілкі (мікрараён 5)
  • Бярэзіна (мікрараён 6)
  • Палессе (мікрараён 6А)
  • Паўдневы (мікрараён 8)

Нумарацыя будынкаў у шматпавярховай забудове вядзецца ў асноўным па мікрараёнах (а не па вуліцах). Для абазначэння адрасоў (у тым ліку для паштовай карэспандэнцыі) у межах мікрараёнаў 1-6А выкарыстоўваюцца як іхнія назвы (напрыклад, «Мікрараён Кастрычніцкі, дом 28, кватэра 11»), так і нумары («Мікрараён 1, дом 28, кватэра 11»). Мікрараён Паўднёвы падзелены на вуліцы, і для абазначэння адрасоў у ягоных межах выкарыстоўваюцца назвы вуліц, а не мікрараёна. Мікрараён Шацілкі прылягае да Шацілак — старадаўняй часткі паселішча.

Ва ўсходняй частцы горада знаходзіцца прамысловая зона, яна аддзелена ад жылой забудовы першага мікрараёна часткай вуліцы Мірашнічэнкі, часткова аддзелена ад жылых дамоў вуліцай Леніна (у раёне прахадной ЦЭЦ), і без адмежавання ад жылой часткі пачынаецца на поўдзень ад жылых дамоў па вуліцах Леніна і Зялёная (адразу за гэтымі дамамі пачынаецца агароджаная тэрыторыя завода ЖБВіК)

Thumb
Thumb
Thumb
Вул. Дарожная падзяляе Шацілкі (злева) ад Старога горада. Стары горад. Мікрараён Палессе.

Вуліцы і завулкі

Афіцыйная назваГістарычная назва
Першамайскі завулакВераснёўскі праезд
Інтэрнацыянальная вуліцаСудабудаўнічная вуліца
вуліца ЛазоПалеская вуліца
 ?Станцыённая вуліца
 ?Судаверфная вуліца
 ?Дарожны завулак
 ?Палескі завулак
 ?Савецкі завулак
 ?Судабудаўнічны завулак
 ?Леніна завулак
 ?Інтэрнацыянальны завулак
вуліца Сяргея ПрачаЛясная вуліца
Царскасельская вуліцаЦэнтральная вуліца
Кучынская вуліцаСасновая вуліца
Бельская вуліцаСадовая вуліца
вуліца Еўфрасінні ПолацкайКляновая вуліца
вуліца Iгната УсцiменкiПалява вуліца
Remove ads

Эканоміка

Thumb
Намотка тэрмаўстойлівай ніткі «Арселон» вытворчасці ААТ «СветлагорскХімвалакно».

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • Вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно»
  • Цэлюлозна-кардонны камбінат
  • Завод беленай цэлюлозы (уваходзіць у склад ААТ ЦКК, але з’яўляецца асобным заводам)
  • Цеплаэлектрацэнтраль
  • Завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый
  • Домабудаўнічы камбінат

Транспартныя зносіны

Thumb
Чыгуначная станцыя.

Маецца прыстань на р. Бярэзіна. Горад знаходзіцца за 90 км ад г. Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Парычы — Рэчыца, адлегласць да Гомеля па аўтадарозе — 113 км (праз г. Рэчыцу). Чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Калінкавічы[31]. Адлегласць ад Мінска наўпрост — 203 км.

Thumb
Гарадскі аўтобус га вуліцы Леніна

У горадзе дзейнічае 12 аўтобусных маршрутаў.

  • Аграсэрвіс — вакзал
  • Аграсэрвіс — хлебазавод
  • Хімвалакно — вул. Прывакзальная
  • ЗПТН — мікрараён Палессе
  • ЦКК — вул. Прывакзальная
  • ЦКК — гандлёвы цэнтр (туды — па вул. Свярдлова, назад — па вул. Леніна)
  • ЦКК — гандлёвы цэнтр
  • Э ЦКК — гандлёвы цэнтр (экспрэсны, па зкарочанаму маршруту па вул. Калініна)
  • пас. Нафтавікоў — індустрыяльны каледж
  • Аграсэрвіс — пас. Светач
  • Вакзал — пас. Мядкоў (або да в. Расава)
  • «Хімвалакно» (ці ад аўтастанцыі або ЦКК) — пас. Мядкоў
  • Аўтастанцыя — в. Якімава Слабада
  • Аўтастанцыя — вакзал
  • Аграсэрвіс — вул. Азалава
  • Аўтастанцыя — вул. Прывакзальная
  • Б Аграсэрвіс — вул. Азалава
  • Аўтастанцыя — пас. Нафтавікоў
  • Б Аўтастанцыя — вул. Багдановіча
  • Аўтастанцыя — індустрыяльны каледж

Частка з іх працуе не ўвесь дзень, а па пэўных гадзінах.

У горадзе размешчана аўтастанцыя, з якой ходзяць аўтобусы па ўсім Светлагорскім раёне, некаторыя вёскі Рэчыцкага раёна, а таксама штодзённыя аўтобусы ў Мінск, Гомель, Кіеў, Маскву, Санкт-Пецярбург, Брагін, па пятніцах ходзіць аўтобус у Салігорск і Слуцк.

Вакзал Светлагорска размешчаны на чыгуначнай лініі Жлобін — Калінкавічы. Штодзень з яго можна даехаць да Брэста, Магілева, Віцебска, Гомеля, Рагачова, Мінска, Калінкавіч, Жлобіна, Бабруйска, Асіповіч, Оршы. Да верасня 2020 года плануецца завяршыць электрыфікацыю ўчастка лініі Жлобін — Калінкавічы, якая ўключае Светлагорск (па стане на ліпень 2019 года праца ў гэтым напрамку актыўна вядзецца).

Remove ads

Адукацыя

У горадзе працуюць 12 агульнаадукацыйных школ (у т. л. гімназія — былая школа нумар 7), першая і другая школы працуюць не ў поўную моц. Прафесійна-тэхнічны ліцэй хімікаў і індустрыяльны каледж, якія раней існавалі паасобна, у 2018 годзе былі злітыя ў адзіную ССНУ на базе каледжа, які цяпер мае асобны аддзел прафесійна-тэхнічнай адукацыі (былы прафесійна-тэхнічны ліцэй) і аддзел сярэдняй спецыяльнай адукацыі (уласна каледж). Дзейнічаюць Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, міжшкольныя экалагічны і камп’ютарны цэнтры.

Раней, у 1993—2001 гг. у Светлагорску таксама існаваў беларускамоўны агульнаадукацыйны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа (не ўключаны ў нумарацыю школ), які знаходзіўся ў Старым Горадзе па вуліцы Леніна. Ліцэй фінансаваўся з светлагорскага бюджэту, але у 2001 годзе быў зачынены, а засталыя ліцэйскія класы былі пераведзеныя ў школу нумар 1, дзе адбыўся асобны выпуск ліцэйскіх класаў у 2002—2003 гадах.

Remove ads

Культура

Thumb
Гісторыка-краязнаўчы музей
  • Гісторыка-краязнаўчы музей
  • Дом рамёстваў
  • Раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
  • Карцінная галерэя «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава
  • Гарадскі цэнтр культуры
  • Дом культуры энергетыкаў
  • Дзіцячая школа мастацтваў
  • Дзіцячая мастацкая школа (выяўленчага мастацтва)

Кінатэатр «Спадарожнік» знаходзіцца ў в. Чыркавічы паблізу горада.

У 2017 годзе горад быў адабраны для ўдзелу ў ініцыятыве «Крэатыўныя гарады і рэгіёны».

Remove ads

Спорт

Thumb
Гарадскі лес.

Рэлігія

Славутасці

Помнікі і скульптуры

Remove ads

Вядомыя асобы

Герой Сацыялістычнай Працы Героі Сацыялістычнай Працы

Медаль лаўрэата Нобелеўскай прэміі Лаўрэат Нобелеўскай прэміі

Сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Навукоўцы

У адукацыі, культуры і мастацтве

Спартсмены

Сярод ураджэнцаў Светлагорска, выхаванцаў спартыўных школ горада, шмат спартсменаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў. Ніжэй падаюцца звесткі пра чэмпіёнаў і ўладальнікаў кубкаў у дарослых спаборніцтвах, шырэйшых за тэрыторыю Беларусі, а таксама пра спартсменаў, аб якіх ёсць асобныя старонкі ў «Вікіпедыі».

Веславанне на байдарках і каноэ

  • Знак «Майстар спорту СССР міжнароднага класу». Дзмітрый Анатольевіч Банькоўскі — 2-разовы чэмпіён свету па веславанню на байдарках і каноэ (1990, 1991 гг., байдарка-чацвёрка, 10 км), майстар спорту СССР міжнароднага класу.
  • Знак «Майстар спорту СССР міжнароднага класу». Дзмітрый Уладзіміравіч Жукоўскі — 2-разовы ўладальнік Кубка свету па веславанню на байдарках і каноэ 1997 г. (каноэ-чацвёрка 200, 500 м), майстар спорту СССР міжнароднага класу.
  • Знак «Майстар спорту СССР міжнароднага класу». Надзея Пятроўна Кірычэнка  (руск.) — 2-разовая сярэбраная прызёрка чэмпіянатаў свету па веславанні на байдарках і каноэ (1975, 1979 — байдарка-чацвёрка 500 м), 4-разовая чэмпіёнка СССР (1975 — байдарка-адзіночка ў эстафеце 4 × 500 м, 1975, 1978, 1979 — байдарка-чацвёрка 500 м), майстар спорту СССР міжнароднага класу (г. Растоў-на-Доне, Расія).
  • Знак «Майстар спорту СССР міжнароднага класу». Уладзімір Уладзіміравіч Мерынаў  (руск.) — 3-разовы чэмпіён свету па веславанні на байдарках і каноэ (1989 г. — 500, 1000 м, 1997 г. — 200 м), майстар спорту СССР міжнароднага класу.
  • Знак «Майстар спорту СССР міжнароднага класу». Ігар Міхайлавіч Хулуп — чэмпіён СССР па веславанні на байдарках і каноэ 1989 г., майстар спорту СССР міжнароднага класу (Светлагорск).

Радыёспорт

  • Знак «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь». Алег Леанідавіч Астроўскі — шматразовы чэмпіён свету па радыёспорце, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (Светлагорск).
  • 01Чэмпіён Ганна Сяргееўна Шавяленка — 2-разовая абсалютная чэмпіёнка свету па хуткаснай радыётэлеграфіі (2009, 2011), майстар спорту міжнароднага класу Рэспублікі Беларусь (Светлагорск).

Іншыя віды спорта

Іншыя вядомыя асобы

Remove ads

Партнёрскія гарады і акруга

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads