Брацкая магіла (Канстантова)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Канстантова, Віцебская вобласць. Знаходзіцца каля школы.
Апісанне
У брацкай магіле пахаваны 28 воінаў, якія загінулі 25 чэрвеня 1944 года ў баях супраць нямецкіх войск. Сярод пахаваных — воіны 277-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту. Тут жа пахаваны партызан брыгады 1-й імя К. С. Заслонава М. Ф. Куксёнак, які загінуў у баі супраць нямецкіх войск у пачатку жніўня 1942 года.
Помнік
У 1968 годзе на магіле пастаўлены помнік. Скульптар І. Краўчанка, архітэктар Ю. Казакоў. Помнік зроблены з бетона, мармуровай крошкі. Агульная вышыня 6 м. На пастаменце скульптурныя фігуры жанчыны, якая застыла ў жалобным маўчанні, і воіна ў паходнай форме. Мадэліроўка форм абагульненая[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads